Аляксандр Рычардавіч Суліма

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Суліма (нар. 1 жніўня 1979, Гродна) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2006). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у гродзенскім «Нёмане».

Хуткія факты Аляксандр Суліма, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага футбола, доўгі час гуляў за гродзенскі «Нёман». З 2005 года быў асноўным брамнікам мінскага МТЗ-РІПА, а ў 2010 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У 2012 годзе замацаваўся ў аснове дынамаўцаў і быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком клуба ў сезоне.

У сезоне 2013 быў выцеснены Аляксандрам Гутарам, і толькі ў жніўні заняў месца ў асноўным складзе. У кастрычніку 2013 года разам з Сяргеем Паліцевічам быў пераведзены ў дубль[3], а потым кантракт з «Дынама» быў скасаваны[4].

У студзені 2014 года вярнуўся ў склад «Нёмана»[5]. Спачатку быў асноўным брамнікам, але 25 мая 2014 у матчы з «Белшынай» прапусціў 3 галы пасля грубых памылак і у другім тайме быў заменены на Маруса Рапаліса. У далейшым Рапаліс стаў асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года Суліма вярнуўся ў браму, але пасля чарговага няўдалага матча (31 жніўня 2014 года супраць БАТЭ, лік 1:2) перастаў трапляць у склад і больш на полі ў сезоне 2014 не з’яўляўся. У снежні 2014 года пакінуў «Нёман» па заканчэнні кантракта[6][7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У красавіку 2015 года папоўніў трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі ў якасці трэнера брамнікаў. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Міхаіла Мархеля, які раней узначальваў моладзевую зборную, галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, Суліма ўвайшоў у яго штаб[8]. У 2021 годзе заставаўся трэнерам брамнікам збронай пасля прызначэння галоўным трэнерам Георгія Кандрацьева, пакінуў штаб зборнай у лістападзе 2021 года[9].

У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у гродзенскім «Нёмане»[10]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[11].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[12].

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads