Марына Вітальеўна Васілеўская
беларуская бортправадніца і касманаўтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марына Вітальеўна Васілеўская (нар. 14 верасня 1990, Мінск) — беларуская бортправадніца авіякампаніі «Белавія», першая ў гісторыі Беларусі касманаўтка.
У якасці ўдзельніцы касмічнага палёту была ўключана ў склад асноўнага экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» і 12-сутачнай касмічнай экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі, якая адбылася ў сакавіку—красавіку 2024 года. Дагэтуль досведу касмічных палётаў не мела.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 14 верасня 1990 года[1] ў Мінску[2]. Бацькі працуюць дворнікамі ў ЖЭСах Фрунзенскага раёна[3]. Мае старэйшага брата[3]. Скончыла сярэднюю школу № 151 у Мінску[4]. Пасля заканчэння школы прафесійна займалася бальнымі танцамі[5][6].
У 2010—2011 гадах працавала ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, у 2011 — у таварыстве з дадатковай адказнасцю «Сатурн-2», якое прадавала каву, гарбату і іншае[3].
З 2012 года вучылася на факультэце эканомікі МІУ на спецыяльнасці «менеджмент (інфармацыйны)»[7].
У 2013—2015 гадах працавала ў ТАА «Марыяна Інвест», якое займалася рознічным гандлем каўбаснымі вырабамі і вэнджанінай.
З 2017 года працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі «Белавія» і лётала ў складзе экіпажаў пасажырскіх самалётаў Boeing і Embraer[5][6].
Remove ads
Касмічная падрыхтоўка
У снежні 2022 года, падчас конкурснага адбору, які праходзіў у Беларусі, адабрана ў ліку шасці прэтэндэнтак з больш за тры тысячы жадаючых дзяўчат для ўдзелу ў касмічным палёце на расійскім караблі «Саюз»[8][9].
Пасля правядзення медыцынскіх даследаванняў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына была адабрана разам з Анастасіяй Лянковай кандыдатам на касмічны палёт. 29 мая 2023 года назначана ў асноўны экіпаж транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС-25» і 21-й экспедыцыі наведвання на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельніка касмічнага палёту[10].
З 24 ліпеня праходзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку да палёту ў ЦПК імя Ю. А. Гагарына[11]. У кастрычніку прыступіла да практычных заняткаў на трэнажоры пілатуемага карабля «Саюз» па правядзенні штатных аперацый палёту і расстыкоўкі[12], прайшла падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76 МДК[13]. У снежні правяла разам з Алегам Навіцкім трэніроўку па дзеяннях касманаўтаў у выпадку няштатнай пасадкі ў лясіста-багністай мясцовасці зімой[14].
Remove ads
Касмічны палёт
Запуск карабля «Саюз МС-25», запланаваны на 21 сакавіка 2024 года, у апошні момант быў адменены[15]. Запуск адбыўся 23 сакавіка[16]. У асноўны экіпаж таксама ўвайшлі Алег Навіцкі (Расія, камандзір карабля) і Трэйсі Колдвел-Дайсан (ЗША, бортінжэнер). Алег Навіцкі і Марына Васілеўская правялі на МКС 13 сутак і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з астранаўтам Лорал О’Хара. Трэйсі Дайсан працягнула палёт на станцыі[17].
- Статыстыка палётаў[18].
Сям'я
У 2011 годзе выйшла замуж, але ў 2015 развялася[3].
Узнагароды
- Герой Беларусі (9 красавіка 2024)[20]
- Ордэн Гагарына (12 красавіка 2024)[21]
Зноскі
- Vasilevskaya Marina Vitalyevna (англ.). spacefacts.de (6 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі . Наша Ніва (14 красавіка 2024). Праверана 17 красавіка 2024.
- Спортсменка, танцовщица, лидер. Подробности о Марине Василевской, которая вскоре отправится на МКС и станет первой белорусской космонавткой . news.zerkalo.io (4 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Мария Ларина. Что известно о белорусской женщине-космонавте, которая отправится на МКС? . АиФ (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Александр Нестеров. Претендентки на полет в космос от Беларуси — кто они? Сообщаем подробности . sb.by (29 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 17 красавіка 2024.
- В Белоруссии зарегистрировали более 3 тыс. заявок на полет в космос . ТАСС (24 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- «Белорусская леди на орбите»: голосуй за самую обаятельную красавицу, которая может полететь в космос . belarus.kp.ru (26 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Белоруска Марина Василевская назначена в основной экипаж для полета на МКС . sb.by (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Белорусских участниц космического полёта официально представили в Центре подготовки космонавтов ЦПК имени Ю. А. Гагарина . ЦПК имени Ю. А. Гагарина (24 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- «Очень жду следующую тренировку!» Экипажи 21-й экспедиции посещения МКС приступили к практическим занятиям на тренажере корабля . ЦПК имени Ю. А. Гагарина (6 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Белорусские участницы космического полета успешно прошли подготовку в условиях невесомости . ЦПК имени Ю. А. Гагарина (17 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Экипажи 21-й экспедиции посещения МКС прошли выживание в зимнем лесу . Роскосмос (15 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- Запуск "Союза МС-25" с белорусской космонавткой запланирован на 13 марта . Интерфакс (23 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- Vasilevskaya Marina Vitalyevna (англ.). spacefacts.de. Праверана 6 красавіка 2024.
- Указ о награждении государственными наградами. kremlin.ru, 12 апреля 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads