Марыя Тэрэза Манкідзян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Тэрэза Манкідзян (26 красавіка 1876, Керала, Індыя — 8 чэрвеня 1926) — індыйская законніца-містык. Каталіцкая святая, называюць апосталам сям’і.
Remove ads
Біяграфія
На пачатку ХХ стагоддзя заснавала Кангрэгацыю сясцёр Святой Сям’і, якая была афіцыйна зацверджана ў 1914 годзе. Яе малітоўнае жыццё характарызавалася частымі экстазамі, падчас якіх яна часам левітавала над зямлёй. У 1909 годзе сястра атрымала стыгматы, пасля чаго таксама пачала пакутаваць ад дэманічных нападаў.
Законніцы гэтай супольнасці спалучаюць малітоўнае кантэмпляцыйнае жыццё з дабрачыннасцю: клапоцяцца пра хворых і паміраючых, пра бедныя сем’і, займаюцца выхаваннем дзяўчынак у прытулках. На працягу апошняга стагоддзя колькасць кляштараў кангрэгацыі павялічылася да 176 па ўсім свеце. У іх жыве і моліцца каля 1500 сясцёр.
13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[3].
Remove ads
Зноскі
- Schäfer J. Mariam Thresia Chiramel Mankidiyan // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- Mariam Thresia Chiramel Mankidiyan // GCatholic.org — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads