Маша Калека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маша Калека, пры нараджэнні Голда Малка Аўфэн (7 чэрвеня 1907, Хшанаў — 21 студзеня 1976, Цюрых) — нямецкамоўная паэтэса.
Remove ads
Біяграфія
З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з бацькамі і сястрой эмігруе ў Германію — спачатку ў Франкфурт, потым у Марбург і Берлін. З 1929 года друкавала вершы ў газетах «Vossische Zeitung» і «Berliner Tageblatt». Атрымала вядомасць, была заўсюдніцай «Romanisches Café», дзе сустракалася з Эрыхам Кестнерам і Куртам Тухольскім. У 1933 годзе ў выдавецтве «Rowohlt» выйшаў яе першы паэтычны зборнік «Lyrisches Stenogrammheft» («Лірычны зборнік стэнаграм»), ён неўзабаве быў падвергнуты нацысцкай цэнзуры, як і яе другая кніга «Das kleine Lesebuch für Große» («Маленькая чытанка для дарослых»), якая выйшла ў 1935 годзе. У 1938 годзе паэтэса пакінула нацысцкую Германію. У гэтым годзе распаўся яе шлюб з філолагам Саўлам Ааронам Калека, і яна эмігравала са сваім другім мужам Шэміа Вінаверам і сынам Стывенам у ЗША. Да 1962 года застаецца са сваёй сям’ёй у Амерыцы, потым з’язджае на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль. Толькі там Шэміа спадзяецца рэалізаваць справу свайго жыцця: ён прафесійны кампазітар класічнай музыкі. У 1968 годзе ў Нью-Ёрку памірае яе сын Стывен ва ўзросце 30-ці гадоў. А праз пяць гадоў, у 1973 годзе, ад працяглай хваробы і муж Шэміа. Памерла ў Цюрыху.
Remove ads
Беларускія пераклады
На беларускую мову асобныя творы пераклаў Уладзімір Папковіч.
У 2024 годзе выйшлі выбраныя вершы Машы Калека у перакладзе Ігара Крэбса[8][9].
Зноскі
- Mascha Kaléko // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mascha Kaléko // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Blumesberger S. Kaléko, Mascha // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 1. — S. 545–548. — ISBN 978-3-205-78552-1
- Wall R. Kaléko, Mascha // Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 75–76. — ISBN 978-3-7609-1310-0
- Mascha Kaléko // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich — Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads