Маямскі ўніверсітэт (Агая)

Агая From Wikipedia, the free encyclopedia

Маямскі ўніверсітэт (Агая)map
Remove ads

Маямскі ўніверсітэт (англ.: Miami University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Оксфард у штаце Агая, ЗША.

Хуткія факты Маямскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны ў 1809 годзе, што робіць яго другім найстарэйшым універсітэтам штата Агая (пасля Агайскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1804 годзе) і 10-м найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам у ЗША ці 32-м сярод усіх універсітэтаў краіны. Структура вучэльні ўключае галоўны кампус у Оксфардзе, а таксама рэгіянальныя кампусы ў суседніх Гамільтане, Мідлтауне і Уэст-Чэстары.

Універсітэт забяспечвае пераважна гуманітарную адукацыю, ён прапануе больш за 120 праграм для атрымання ступені бакалаўра і больш за 70 праграм для атрымання ступені магістра ў рамках сваіх 7 школ і каледжаў у галіне архітэктуры, бізнесу, інжынерыі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук і інш. Універсітэт быў адной з першапачатковых васьмі вучэлен так званай "дзяржаўнай лігі плюшчу" — групы універсітэтаў, якія фінансуюцца дзяржавай і якія, як лічыцца, забяспечваюць якасць адукацыі, параўнальную з універсітэтамі Лігі плюшча.

Асновы для ўніверсітэта былі ўпершыню закладзены актам Кангрэса ЗША, падпісаным прэзідэнтам Джорджам Вашынгтонам, аб тым, што вучэльня павінна знаходзіцца на паўночным захадзе ад ракі Агая ў даліне ракі Маямі (назва паходзіць ад мясцовага племені індзейцаў), якая і дала назву вучэльне.

Remove ads

Структура

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу
  • Каледж творчых мастацтваў
  • Каледж адукацыі, здароўя і грамадства
  • Каледж інжынерыі і інфарматыкі
  • Школа магістратуры
  • Каледж свабодных мастацтваў і прыкладных навук

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads