Мемарыяльны знак падпольшчыкам (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мемарыяльны знак падпольшчыкам — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны каля Музычнай школы № 8 па праспекце Машэрава.
На гэтым месцы ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом (былая вул. Камароўская, 55), у якім размяшчалася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Гаспадаром кватэры быў камуніст I. X. Казлоў. Тут па-майстарску рабілі пашпарты, пропускі, пасведчанні і іншыя дакументы для ўдзельнікаў падполля, савецкіх ваеннапалонных, якія ўцякалі з лагераў, разведчыкаў, адбываліся сустрэчы сувязных. 26 верасня 1942 г. I. X. Казлоў арыштаваны і ў канцы снежня 1942 г. закатаваны гітлераўцамі.
У 1984 г. на месцы дома, дзе жыў падпольшчык І. X. Казлоў, устаноўлены мемарыяльны знак (архіт. А. Лабачэўскі) — камень-валун з надпісам-інфармацыяй.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads