Пашпарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пашпарт (італ.: passaporto — дазвол на заход у порт, фр.: passeport — дакумент для праходу праз дзверы) — дзяржаўны дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка і яго грамадзянства (падданства) пры выездзе з краіны і вяртанні на радзіму і пры падарожжах па іншых краінах.

Гісторыя
У сярэдневяковай Еўропе, збольшага ў Францыі і некаторых італьянскіх княствах, назвай «пашпарт» акрэслівалі розныя дакументы, што дазвалялі купцам наведваць гарады. Праз шмат стагоддзяў у большасці краін не існавала абавязковага дакумента, які б быў патрэбны для замежных падарожжаў. Выключэннем была царская Расія і Асманская імперыя. Расійскія пагранічныя ваяводы прапускалі замежнікаў толькі пры наяўнасці ў іх «праезджых» грамат. Пётр I наяўнасць такіх грамат абгрунтаваў заканадаўча ў 1719 годзе.
Заканадаўства і дакументы ў Еўропе для замежных вандровак пачалі ўводзіць толькі ў XIX стагоддзі. Першыя агульныя пашпарты і неабходнасць валодання імі для пераходу праз граніцу заснавала Францыя (1867), Брытанская імперыя (1873), Італьянскае Каралеўства (1873) і ЗША (1889). Пасля Першай сусветнай вайны ў Еўропе паўстала патрэба пашпартнага і мытнага рэгулявання.
Пасля Другой сусветнай вайны ў краінах савецкага блоку была абмежавана выдача дазволаў на выезд за мяжу. У СССР для вандроўкі за межы краіны патрабаваўся «замежны пашпарт». У калгасах пашпарты не выдавалі наогул да сярэдзіны 60-х гадоў XX стагодздзя, каб стрымаць адток насельніцтва ў гарады.
Гісторыя беларускага пашпарта
Першыя пашпарты на беларускай мове (лацінцы) пачала выдаваць у Обер-Осце нямецкая адміністрацыя ў акрузе Галоўнакамандуючага на Усходзе ў 1916—1917 гадах. Яны былі на нямецкай і беларускай мовах. На 5 старонках утрымліваліся асабістыя звесткі асобы, месца нараджэння, дзе жыве, чым займаецца, веравызнанне, фотаздымак у рост чалавека, асаблівыя прыкметы, адбіткі «правага паказнога пальца», подпіс прадстаўніка мясцовай улады альбо двух сведак.
У 1993 годзе быў зацверджаны ўзор беларускага пашпарта (пастанова Савета Міністраў РБ 14 ліпеня 1993 г. N 463 «Аб зацвярджэнні палажэння аб пашпарце грамадзяніна РБ, узору гэтага пашпарта і апісання яго»).
Пасля рэферэндума 14 мая 1995 года былі змененыя дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Таму ў 1996 годзе былі ўведзеныя новыя ўзоры беларускага пашпарта.
Remove ads
Рэйтынг пашпартоў
Сіла пашпарта вызначаецца свабодай перамяшчэння, якую ён дае свайму ўладальніку. Для параўнання пашпартоў розных краін існуюць спецыяльныя глабальныя індэксы. Сярод найбольш аўтарытэтных — рэйтынгі, якія складаюць кампаніі Henley & Partners, Arton Capital і Immigrant Invest. Кожны з іх ранжыруе краіны паводле колькасці напрамкаў, куды грамадзяне могуць патрапіць без візы або атрымаўшы яе пасля прыбыцця. Адпаведна, чым больш краін даступна для безвізавага ўезду, тым вышэйшую пазіцыю пашпарт займае ў рэйтынгу[1].
Беларускі пашпарт, паводле даных за 2024 год, знаходзіцца ў сярэдзіне сусветных рэйтынгаў. Напрыклад, у індэксе Henley & Partners ён размяшчаецца ў сёмым дзясятку, што дае права на безвізавы доступ прыкладна да 80 краін. Важна адзначыць, што гэтыя рэйтынгі не з'яўляюцца статычнымі. Міжнародныя пагадненні і візавыя палітыкі пастаянна змяняюцца, таму пазіцыі краін у індэксах рэгулярна карэктуюцца.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads