Метастронгілюсы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Метастронгілюсы (Metastrongylus) — род круглых чарвей сямейства Метастрангіліды (Metastrongylidae). Віды роду з’яўляюцца лёгачнымі паразітамі пераважна ў свойскіх і дзікіх свіней[1] і звычайна выклікаюць паразітарны бранхіт. Захворванне, якое яны выклікаюць, называецца метастрангілёз.
Remove ads
Віды
- Metastrongylus asymmetricus (Noda, 1973)
- Metastrongylus confusus (Jansen, 1964)
- Metastrongylus elongatus — Метастронгілюс падоўжаны (Dujardin, 1845)
- Metastrongylus pudendodectus — Метастронгілюс сціплы (Wostokow, 1905)
- Metastrongylus salmi — Метастронгілюс салёны (Gedoelst, 1823)
Жыццёвы цыкл
Цыкл развіцця апасродкаваны. Дарослыя асобіны адкладаюць яйцы, якія заглынаюцца з макротай і трапляюць у стрававальную сістэму. Адтуль яны выпадаюць з калам вонкі. Тут іх заглынаюць дажджавыя чэрві, вылупляецца лічынка, якая праз некалькі дзён становіцца інвазійнай. Цыкл замыкаецца з яе праглынаннем[2]. Са стрававальнага тракта канчатковага гаспадара лічынка пераходзіць у лімфу або кроў і адтуль трапляе ў лёгкія. Тут яна дасягае палавой сталасці праз 3-4 тыдні.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads