Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Метрапалітарны дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Metropolitan State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў агламерацыі (метрапалітарнай вобласці) Мінеапаліс-Сент-Пол у штаце Мінесота, ЗША.
Remove ads
Гісторыя
Установа была заснавана ў 1971 годзе як Мінесоцкі метрапалітарны дзяржаўны каледж. Сёння ўніверсітэт прапануе 62 праграмы бакалаўрыяту і 25 праграм магістратуры. Па дадзеных 2016–2017 навучальнага года, 45% студэнтаў універсітэта складалі так званыя "каляровыя" студэнты (афраамерыканцы, індзейцы, азіяты і інш.), 4% былі студэнтаў паходзілі з-за межаў штата і 2% былі замежнымі грамадзянамі.
Структура
- Каледж грамадскіх студый і грамадскіх спраў
- Каледж індывідуальнага навучання
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж менеджменту
- Каледж медсястрынства і навук пра здароўе
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Школа гарадской адукацыі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads