Музей-сядзіба Васіля Быкава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей-сядзіба Васіля Быкава — музей народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, размешчаны ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Дзейнічае як філіял Ушацкага музея народнай славы[1]. У склад музея ўваходзяць адбудаваныя дом, хлеў, пуня, агароджа.
Remove ads
Гісторыя
Музей заснаваны паводле рашэння Ушацкага раённага Савета дэпутатаў ад 19 лютага 2004 года і распараджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 1 сакавіка 2004 года[1]. На стварэнне музея ўлады выдаткавалі 80 мільёнаў рублёў[2].
Колішняя хата, у якой да 1940 года жыў пісьменнік, была пабудавана Уладзімірам Хведаравічам Быкавым. З 1976 года яна пуставала і ў 2003 годзе яе разабралі, бо яна згніла, а на яе месцы была ўзведзена дакладная копія[3].
На ўрачыстым адкрыцці сядзібы 18 чэрвеня 2004 года старшыня Ушацкага райвыканкама К. Пачэпка зазначыў, што намагаліся будаваць так, як і было.
На тэрыторыі сядзібы размешчаны хата, у якой прайшло дзяцінства Васіля Быкава, хлеў, гумно. Вакол хаты — дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка.
У хаце, якая складаецца з трох пакояў (жылы пакой, кухня і сенцы) агульнай плошчай 49 м² знаходзіцца этнаграфічна-бытавая экспазіцыя, дзе размешчаны прадметы хатняга ўжытку (альбо іх аналагі), якімі карысталася сям’я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, іншых дзяржаў. Сярод экспанатаў — копіі малюнкаў Васіля Быкава, стужка ганаровага жыхара Ушацкага раёна, асабістыя рэчы пісьменніка[4].
Экспазіцыя носіць мемарыяльны характар, што і абумовіла яе спецыфіку: на аснове тыпалагічных прадметаў быў адноўлены прыжыццёвы абсталюнак, у якім гадаваўся пісьменнік. Пры стварэнні мемарыяльнай экспазіцыі музея за аптымальную дату, на якую і была праведзена асноўная рэстаўрацыя і рэканструкцыя, аднаўленне інтэр’ераў, быў прыняты гістарычны перыяд, звязаны з нараджэннем і юнацкімі гадамі Васіля Быкава[5].
У асноўнай экспазіцыі музея ў сціснутай форме выдзелена гісторыка-біяграфічная частка, пабудаваная па тэматыка-храналагічным прынцыпе. Тут змешчаны дакументы, фотадакументы, аўтабіяграфічныя матэрыялы, літаратурныя выданні.
Remove ads
Зноскі
- Музей-сядзіба Васіля Быкава Архівавана 15 жніўня 2022.. // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. (бел.)
- Музей Васіля Быкава ў Бычках Архівавана 8 красавіка 2022.. // Беларускае Радыё Рацыя, 19 чэрвеня 2017. (бел.)
- «Даўгая дарога». // Звязда, 3 ліпеня 2019. (бел.)
- Сядзіба-музей Васіля Быкава Архівавана 28 студзеня 2019.. // Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка. (бел.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads