Музей незалежнасці (Баку)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей незалежнасці (Баку)map
Remove ads

Музей незалежнасці (азерб.: İstiqlal Muzeyi), або Музей «Істыглал» — музей, створаны 7 снежня 1919 года ў сталіцы Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, у горадзе Баку. Вялікую ролю ў стварэнні музея згулялі Г. Мірзаджамалаў і І. М. Агааглы. У музеі былі сабраныя археалагічныя знаходкі, творы мастакоў, асобнікі рэдкіх кніг, прадметы нумізматыкі, ювелірныя ўпрыгажэнні і інш.[2]

Хуткія факты Музей незалежнасці, Заснаваны ...

Музей размяшчаўся ў будынку парламента АДР (цяпер — будынак Інстытута рукапісаў Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана). Адзначаецца, што менавіта тады ў Азербайджане ўпершыню была зроблена спроба стварэння прававога дакумента па арганізацыі і захаванню музейных прадметаў. Музей праіснаваў усяго адзін год і не змог ажыццявіць ўсіх задуманых планаў. Ён быў ліквідаваны ў 1920 годзе, калі ў Азербайджане была ўсталяваная Савецкая ўлада. Матэрыялы, сабраныя ў музеі, сталі асновай для фондаў «Музэкскурс» і Азербайджанскага дзяржаўнага музея.[2]

Стварэнне гэтага музея лічыцца другой спробай стварэння ў Азербайджане музея.1

Remove ads

Заўвагі

1. Адзначаецца, што спроба стварэння першага музея на тэрыторыі Азербайджана была прадпрынятая Джалілем Мамедкулізадэ ў 1890 годзе, калі ён арганізаваў у школе вёскі Нехрэн (Нахічэванская АР) краязнаўчы музей, у якім былі сабраны матэрыялы, якія распавядаюць пра гісторыю Азербайджана. Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што ў пачатку ХХ стагоддзя ў Баку, пры дырекцыі народных вучылішчаў, меўся педагагічны музей, створаны педагогам А. С. Тхаржэўскім. Гэты музей служыў для навучальных мэтаў, ствараў і дэманстраваў метадычныя і наглядныя дапаможнікі. Ён быў закрыты ў 1920 годзе, пасля стварэння музеяў пры Наркамасветы. Таксама ў архівах былі выяўленыя і дакументы, якія распавядаюць, што Усерасійскае Тэхнічнае Грамадства пры сваім Бакінскім аддзяленні мела невялікі музей, які складаўся з 1500 экспанатаў, падзеленых па 13 аддзелам[2].

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Г. Гафарава. История музейного дела в Азербайджане (Гісторыя музейнай справы ў Азербайджане) // часопіс : Вопросы музеологии (Пытанні музеялогіі). — 2010. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2014. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads