Мікола Шыманка
дзеяч беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікола Шыманка (1901, Пружанскі павет — 1986) — дзеяч беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі, літаратурны крытык.
Студэнт Пражскай політэхнікі. Сябра Саюза студэнтаў — грамадзян БССР, член яго прэдзідыуму ў 1926—1929 гадах.[1] Атрымаў інжынерную адукацыю[2].
У 1927-1930-х гадах публікаваў матэрыялы пра беларускую літаратуру ў чэхаславацкіх выданнях «Rude pravo», «Tvorba», «Kmen», падпісваўся крыптанімамі «Ш-а», «Ś», «Ś-ko», «M. Ś.», псеўданімамі М. Дабужынскі, М. Замежнік, М. Пружанскі.[3].
За актыўнае супрацоўніцтва з газетай «Rude pravo» быў арыштаваны[2]. У 1931 годзе з Прагі вярнуўся ў БССР. Працаваў у Беларускай Акадэміі навук[4].
У 1935 годзе арыштаваны, асуджаны за «антысавецкую агітацыю» на пяць гадоў лагераў, вызвалены ў сакавіку 1940 года.[4]
Пасля 2-й сусветнай вайны жыў у Гродне. У 1960-я гады наведаў Чэхаславакію. Пазней перадаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва шэраг дакументаў, якія расказваюць пра жыццё беларускіх студэнтаў у Празе.[2]
У 1963 годзе Шыманка пісаў у адным з лістоў да вучонага сакратара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску Есакова:
Мы ўсе настолькі слепа верылі ўсяму савецкаму — савецкай справядлівасці, савецкім законам, што паведамленне аб самагубстве Янкі Купалы лічылі за правакацыйны выпад ворагаў сав. улады. Аднак не на нашым баку аказалася праўда, а на баку клерыкалаў. У мяне, напрыклад, ружовыя акуляры ў справе Купалы разбіліся ўшчэнт у 1931 годзе, калі я прыехаў з Прагі ў Менск.[4]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads