Мірыям Радрыгес Марцінес
мексіканская праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мірыям Радрыгес Марцінес (нар. каля 1967 — 10 мая 2017, Сан-Фернанда, Тамауліпас, Мексіка) — мексіканская праваабаронца[4][5][6]. Заснавальніца арганізацыі бацькоў зніклых без вестак пасля таго, як яе дачку выкралі і забілі. Мірыям забілі баевікі, якія ўварваліся ў яе дом 10 мая 2017 года[7].
Remove ads
Біяграфія
Мірыям Элізабет Радрыгес Марцінес жыла ў Сан-Фернанда, Мексіка. Абшчына Сан-Фернанда знаходзіцца ў Тамаўліпасе, адным з самых жорсткіх рэгіёнаў. Паводле дадзеных урада, у рэгіёне самая вялікая колькасць зніклых без вестак у Мексіцы[8].
Дачка Мірыям, Карэн Алехандра Салінас Радрыгес, знікла ў 2012 годзе[9]. Маці стварыла групу «Colectivo de Desaparecidos de San Fernando» (Калектыў зніклых Сан-Фернанда). Падазраваныя ў забойстве збеглі з турмы.
Мірыям працягвала пошукі амаль два гады, да 2014 года[10], калі цела дачкі знайшлі ў таемнай магіле. Пасля гэтага жанчыне таксама перашкодзіла спроба наркартэля «Лос-Сетас» выкрасці яе мужа. Яна праследавала членаў банды на сваёй машыне і адначасова паведамляла пра арміі, якая пасля арыштавала злачынцаў[11]. Аднак адзін з падазраваных, арыштаваных па справе дачкі, уцёк з турмы пасля арышту[12].
Мірыям Радрыгес у інтэрв’ю заявіла, што атрымлівала пагрозы расправай і забойствам ад злачынных арганізацый, але не была абаронена мясцовымі ўладамі[8]. Разам з пошукам дачкі Мірыям Радрыгес Марцінес прыклала намаганні, каб дапамагчы іншым бацькам, дзеці якіх зніклі. Пасля гэты праваабарончы рух аформіўся ў арганізацыю «Colectivo de Desaparecidos» (Калектыў зніклых).
Мірыям Радрыгес Марцінес забілі 10 мая 2017 года, у дзень, калі Мексіка адзначае Дзень маці[13][14][15]. Група баевікоў уварвалася ў дом Мірыям, яе сур’ёзна паранілі і яна памерла дарогай у бальніцу[16].
Remove ads
Развіццё праваабарончага руху
Мексіканская камісія па правах чалавека заклікала правесці поўнае расследаванне забойства. У 2012 годзе Мірыям Радрыгес Марцінес арганізавала ў сваім горадзе групу сем’яў ахвяр гвалту.
Група сем’яў, якую яна арганізавала, ёсць часткай шырэйшага руху, які вырас з часу знікнення 43 студэнтаў каледжа, што навучаліся ў Герэра ў кастрычніку 2014 года. Цяпер[калі?] у Мексіцы ёсць як мінімум 13 такіх груп[11].
У знак пратэсту 10 мая 2017 года ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Мірыям Элізабет Радрыгес Марцінес патрабавалі ад урада Мексікі і Федэральнага ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі забяспечыць бяспеку і абарону праваабаронцаў[17][18][19][20][21][22].
Remove ads
Зноскі
- Mexican woman who uncovered cartel murder of daughter shot dead // The Guardian — United Kingdom, London: GMG, 2017. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
- Villegas P. Gunmen Kill Mexican Activist for Parents of Missing Children // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2017. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2020.
- Miriam Rodriguez Martinez – HRD Memorial (англ.) . Праверана 11 сакавіка 2020.
- Miriam Rodríguez Martínez Archives (англ.)(недаступная спасылка). SilverbirdTV. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 11 сакавіка 2020.
- Miriam Rodriguez Martinez, Lord Soulsby of Swaffham Prior, Peter Sallis, Lady Anne Piper, Jiri Belohlavek from Last Word (англ.). www.stitcher.com. Праверана 13 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
- Mexican woman who uncovered cartel murder of daughter shot dead. The Guardian. 12 May 2017. Праверана 9 March 2020.
- Gunmen Kill Mexican Activist for Parents of Missing Children. 12 May 2017. Праверана 9 March 2020.
- Gunmen Kill Mexican Activist for Parents of Missing Children [амерыканская англійская]. 2017-05-12. Праверана 2020-03-08.
- Obituary: Miriam Rodríguez Martínez died on May 10th. Праверана 2020-03-08.
- У Мексиці вбили очільницю групи з 600 сімей, що шукають зниклих родичів (укр.). Праверана 12 мая 2017.
- У Мексиці застрелили жінку за розслідування вбивства доньки (укр.). Праверана 12 мая 2017.
- La trágica historia de la madre que fue ejecutada luego de encontrar a los asesinos de su hija(нявызн.). Infobae (10 мая 2019). Праверана 9 March 2020.
- Miriam Elizabeth Rodriguez Martinez(недаступная спасылка). www.occrp.org. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 13 сакавіка 2020.
- OHCHR | Mexico: UN rights experts strongly condemn killing of human rights defender and call for effective measures to tackle impunity . www.ohchr.org. Праверана 13 сакавіка 2020.
- La trágica historia de la madre que fue ejecutada luego de encontrar a los asesinos de su hija (10 мая 2019). Праверана 9 March 2020.
- Justice for Miriam Rodriguez (англ.). Праверана 9 March 2020.
- Instalan comité de seguridad pro activistas (ісп.). El Universal (19 мая 2017). Праверана 13 сакавіка 2020.
- Mum who probed daughter's death is killed. BBC News [брытанская англійская]. 2017-05-12. Праверана 2020-03-13.
- Tag: Miriam Rodriguez Martinez (англ.) . The Ghana Star. Праверана 13 сакавіка 2020.
- Miriam Rodriguez Martinez(недаступная спасылка). El Universal. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 14 сакавіка 2020.
- wola. The murder of activist Miriam Rodríguez in Mexico highlights the dangers faced by mothers and families searching for their disappeared relatives (англ.)(недаступная спасылка). WOLA (16 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 13 сакавіка 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads