Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын
Remove ads

Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын (англ.: Mississippi University for Women) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Місісіпі.

Хуткія факты Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Раней вучэльня называлася Місісіпскім індустрыяльным інстытутам і каледжам для адукацыі белых дзяўчынак, а пазней — Місісіпскім дзяржаўным жаночым каледжам. Мужчыны прымаюцца ва ўніверсітэт з 1982 года і сёння складаюць каля 20 % агульнай колькасці студэнтаў.

Гэта першая дзяржаўная жаночая вучэльня ў ЗША. У 1966 годзе да вучэльні былі залічаныя першыя тры мясцовыя афраамерыканкі. Статус універсітэта вучэльня атрымала ў 1974 годзе.

У 2022 годзе U.S. News & World Report паставіў Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын на 15-е месца сярод дзяржаўных рэгіянальных універсітэтаў Поўдня ЗША і на 18-е месца сярод лепшых дзяржаўных вышэйшых школ. Універсітэт таксама ўваходзіць у топ-10 па прыкмеце сацыяльнай мабільнасці.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads