Міхаіл Аляксандравіч Уласенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Аляксандравіч Уласенка (нар. 10 лютага 1937, в. Юшкавічы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Бацькі ─ Аляксандр Паўлавіч і Ульяна Рыгораўна ─ былі патомнымі сялянамі-хлебаробамі. Таму яго, старэйшага з чатырох сыноў, арыентавалі да зямлі, на сельскую прафесію. Скончыў 7 класаў Маляціцкай СШ у 1954 годзе і паступіў у Мсціслаўскае вучылішча механізацыі. Да арміі працаваў трактарыстам, рабочым мостабудаўнічага раёна.
Потым была служба на Балтыйскім флоце. Прышлося паднімаць і цаліну.
У 1964—1965 гадах працаваў на будоўлі Брацкай ГЭС.
У 1966 годзе прыехаў на родную Беларусь. Пачаў працаваць літсупрацоўнікам у Крычаўскай раённай газеце. Тут атрымаў сярэднюю і вышэйшую адукацыю.
З 1975 года — галоўны рэдактар Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта.
А з 1980 па 1992 гг. — рэдактар Горацкай раённай газеты, затым уласны карэспандэнт «Магілёўскай праўды». Зараз пенсіянер, але працуе ўласным карэспандэнтам у абласной газеце «Зямля і людзі».
Член Саюза журналістаў БССР (зараз — Рэспублікі Беларусь) (1965), член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1] (2007).
Remove ads
Творчасць
М. Уласенка дэбютаваў у 1964 годзе, пісаў нарысы і вершы. Працаваў у рэспубліканскім, абласным і мясцовым друку. У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаў асвойваць «кароткі» жанр ─ пераважна чатырохрадкоўе, напісаў шмат эпіграм і мініпародый, пераклаў у вершаванай форме мноства рускіх і беларускіх прымавак. Яны ўвайшлі ў першую кнігу «Мелочи жизни» (2005).
«Гэта сапраўды кніга таленавітага аўтара, у якой сваё бачанне не толькі дня сённяшняга, але, не пабаюся перабольшыць, Сусвету ў цэлым… Тут ёсць з чаго пасмяяцца і задумацца, азірнуцца навакол і кінуць позірк у будучыню» — так ацаніў першую кнігу паэта пісьменнік Анатоль Казлоў.
На выбар літаратурнай формы яго падштурхнулі, ў першую чаргу, багатае калізіямі жыцейскае асяроддзе, а таксама ўплыў майстроў парадыйнага жанру — Георгія Юрчанкі, Паўла Саковіча, Аляксандра Іванова і Аляксея П’янова, многіх іншых беларускіх і расійскіх сатырыкаў і гумарыстаў. Вершы, эпіграмы, мініпародыі М.Уласенкі выхапленыя з жыцця, з абуральнай паўсядзённасці нашага быта, уражваюць сваёй мастацкай дасканаласцю, прыцягваюць арыгінальнасцю жыццёвых назіранняў і нагадваюць нам аб тым, што мы самі часта назіраем, аб чым думаем-разважаем і з чаго смяёмся: Акрамя мініяцюр, Міхаіл Уласенка таксама піша сатырычныя вершы, паэмы, апавяданні на беларускай і рускай мовах.
Творы друкавалася ў «ЛіМе», у часопісе «Вожык», у альманаху «Гоман», у абласным друку і ў калектыўных зборніках.
Remove ads
Бібліяграфія
- Базар житейской суеты. — Могилев.: 2010. — 150 с.
- Мелочи жизни : книга юмора и сатиры провинциального задиры. — Могилев.: 2005. — 75 с.
- Стихотворения. Афоризмы // Галасы з Горацкага «Парнаса». — Горкі: 1995. — С. 37—39.
- Апавяданні // Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. — Мн.: Маст. літ., 1991. — С. 184−190.
- Апавяданні // Дняпроўскія хвалі:Магілёўшчына літаратурная. — Магілёў.: 1993. — С. 186—193.
Зноскі
- Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads