Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў (руск.: Михаил Герасимович Мызников; нар. 21 лістапада 1924, с. Баравінка, Заводаўкоўскі раён, Цюменская вобласць — 1999[1]) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года.
Скончыў у 1956 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Працаваў у Ленпраекце, Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1962 па 1965 г. — начальнікам аддзела Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінгарвыканкама, з 1971 г. — кіраўнік архітэктурнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) : генпланы Магілёва (1981), Слуцка (1979), ПДП раёна вул. Мяснікова—Нямігі, Фабрычнай (1960), праекты забудовы мікрараёна Харкаўская-1 (1962) у Мінску, вул. Горкага—Ульянаўскай (1981), мікрараёнаў № 4, 7 (1982) у Бабруйску, помнікі Я. Купалу і Я. Коласу на Вайсковых могілках у Мінску (1968), У. І. Леніну ў Бабруйску (1970), аднавяскоўцам у калгасе «Новы свет» Капыльскага раёна Мінскай вобласці (1971).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).
Зноскі
- Хатынь. Трагедия и память : док. и материалы / сост. : В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : НАРБ, 2009. — 272 с. : ил. ISBN 978-985-6372-62-2
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads