Міхаіл Дзям’янавіч Лапа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Дзям’янавіч Лапа, Юзаф Мацей Міхал Дамінікавіч Лапа (13 кастрычніка 1788, Рудабелка — 27 жніўня 1840) — дваранін Расійскай імперыі, дзекабрыст.

Хуткія факты Міхаіл Дзям’янавіч Лапа, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

З шляхецкай каталіцкай сям’і. Бацька Дамінік Лапа валодаў маёнткам Рудабелкі Бабруйскага павета Мінскай губерні. Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвардзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў уключыўся ў 1819 годзе пад уплывам члена рэвалюцыйнай арганізацыі італьянскіх карбанарыяў М. Джыльі, які выкладаў яму італьянскую мову[1].

Міхал прысутнічаў на таемным сходзе ў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву прысягі Мікалаю I. Арыштаваны 23 снежня 1825 года і паводле прыгавору разжалаваны ў радавыя і накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка[1].

Пасля даравання ад Мікалая І ў 1835 г. звольнены ў адстаўку[1], толькі ў 1840 г. вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра Дамінікавіча Лапы (1802—1869), і неўзабаве памёр[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Лапа Міхаіл (Мацвей) Дзям’янавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads