Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Хуткія факты Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў в. Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.

Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1966 года[1].

Памёр 7 ліпеня 1991 года. Пахаваны на могілках в. Востраў Ганцавіцкага раёна[1].

Remove ads

Творчасць

У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.

Зборнікі вершаў

  • «Першыя вёрсты» (1963)[2]
  • «Сінія Брады» (1967)[3]
  • «Позвы» (1971)[4]
  • «У краі тым…» (1975)
  • «Векавечная бацькаўшчына» (1976)[5]
  • «Трыгор’е» (1981)
  • «Засцярога» (1984)[6]
  • «Залатазвон» (1986)
  • «Гарынь» (1992)

Памяць

Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.

Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўча музея арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[7].

Зноскі

  1. Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
  2. «Першыя вёрсты» Архівавана 14 мая 2012. на gants-region.info
  3. «Сінія Брады» Архівавана 14 мая 2012. на gants-region.info
  4. «Позвы» Архівавана 16 красавіка 2015. на gants-region.info
  5. «Засцярога» Архівавана 14 мая 2012. на gants-region.info
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads