Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі
рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі (1889, Кіеў — 1937, Менск, НКУС) — рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Народны артыст Беларусі (1934).
Remove ads
Біяграфія
З 1908 вучыўся ў драматычнай школе кіеўскага таварыства «Салаўцоў». Працаваў акцёрам у тэатрах Кіева, Харкава, гастраляваў у Мінску і Віцебску. У 1921 годзе з аматараў арганізаваў у Менску яўрэйскую тэатральную трупу, на базе якой была створана яўрэйская секцыя Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. З 1922 года кіраўнік гэтай секцыі. З 1926 года кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Стварыў і ў 1933—35 гадах узначальваў студыю пры тэатры. Член ЦВК БССР (1935—37). Пражываў у кватэры № 87 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску. Арыштаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна[1].
15 лютага 1938 года ва ўласнай кватэры арыштавана яго жонка Яўгенія Маркаўна Рафальская (1887-?). 16 мая 1938 асобай нарадай пры НКУС асуджана як «жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКУС Мардоўскай АССР. Вызвалена 24 ліпеня 1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа № 7157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Remove ads
Творчасць
Паставіў спектаклі: «На пакаянным ланцугу» І. Перэца (1926), «Ботвін» А. Вевюркі (1928), «Гірш Лекерт» А. Кушнірова (1928), «Глухі» Д. Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І. Дабрушына (1931), «Бойтра» М. Кульбака (1937).
Зноскі
- РАФАЛЬСКІ Міхаіл Фадзеевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads