Мішэль Каломб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мішэль Каломб (фр.: Michel Colombe; каля 1430, Брэтань, Францыя — пасля 1512) — французскі скульптар. Буйнейшы майстар другой паловы XV — пачатку XVI ст.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Працаваў у Туры і Нанце. З яго дзейнасцю звязаны першыя этапы развіцця французскай рэнесанснай скульптуры.
Творчасць
М. Каломб па-свойму выкарыстоўваў культуру італьянскага Адраджэння, уводзіў антычныя матывы ў пластыку сваіх твораў і, што больш важна, ствараў новыя па змесце і форме вобразы. Менавіта такой работай з'яўляецца рэльеф «Святы Георгій перамагае дракона» (1508—09), акаймаваны вытанчаным рэнесансным арнаментам. У строгіх формах скульптар перадае парыў каня, рашучасць і сілу конніка, які ўступіў у бой з пачварай.
Стварыў тып надмагілля, у якім знайшлі ўвасабленне стаічныя адносіны асобы да смерці і праслаўленне дабрачыннасці нябожчыка. Асабліва яскрава гэтыя рысы адлюстраваліся ў мемарыяльным помніку герцага Францыска II Брэтонскага і яго жонкі Маргарыты дэ Фуа (1502—07, сабор у Нанце). Побач з яшчэ гатычным характарам збудавання, складанай сімволікай тут выкарыстана бясспрэчна рэнесансная дэкарыроўка пілястрамі, арнаментамі. Але ў большай ступені прысутнасць рэнесанснай стылістыкі адлюстроўваюць самі вобразы: велічна-спакойныя фігуры нябожчыкаў, строга партрэтныя рысы іх твараў. Выразнай пластыкай вылучаюцца чатыры алегарычныя выявы — «Сіла», «Памяркоўнасць», «Справядлівасць», «Разважнасць», што сведчыць аб пошуках майстрам новага эстэтычнага ідэалу.
Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем). Аўтар медаля ў гонар прыезду Людовіка XII ў Тур (каля 1500).
Remove ads
Зноскі
- Michel Colombe — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Michel Colombe // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Pied É. Notices sur les rues de Nantes — Nantes: 1906. — P. 72. — 331 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads