Мішэль Сімон

швейцарскі і французскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Мішэль Сімон
Remove ads

Франсуа Мішэль Сімон (фр.: François Michel Simon; 9 красавіка 1895(1895-04-09)[1][2][…], Жэнева[3]30 мая 1975(1975-05-30)[1][4][…], Бры-сюр-Марн[d][3]) — швейцарскі і французскі акцёр тэатра і кіно, які працаваў і жыў пераважна ў Францыі. Майстар гратэску. Здымаўся ў найбольш значных фільмах французскага кінематографа 1930-х — 1940-х гадоў, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Жан Рэнуар, Марсель Карнэ, Жан Віго, Рэнэ Клер.

Хуткія факты Мішэль Сімон, Дата нараджэння ...

Змяніў мноства прафесій, служыў у войску, быў рознарабочым, баксёрам. З 1912 года — у тэатры. Упершыню з’явіўся на экране ў 1924 годзе. У 1929 пераехаў у Парыж, дзе выступаў на сцэне ў камедыі Марселя Ашара «Жан з Месяца». У пачатку 1930-х гадоў пазнаёміўся з Жанам Рэнуарам, які запрасіў яго зняцца ў двух сваіх фільмах «Сука» (1931) і «Будзю, выратаваны з вод» (1932). Агулам Мішэль Сімон зняўся больш чым у ста фільмах.

Сімон памёр ва ўзросце 80 гадоў ад лёгачнай эмбаліі і, паводле яго завяшчання, пахаваны на могілках камуны Гран-Лансі каля Жэневы, побач з яго бацькамі.

Сын — Франсуа Сімон, акцёр. Унучка — Мая Сімон, рэжысёр.

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads