Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Установа адукацыі заснавана ў ліпені 1967 года на базе спецтрэста «Белсантэхмантаж № 1» з прысваеннем назвы «Наваполацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
З 1 ліпеня 2014 года на падставе рашэння Віцебскага выканаўчага камітэта ад 28 сакавіка 2014 года № 193 і загада ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 4 красавіка 2014 года № 139 ліцэй быў перайменаваны ва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў».
Каледж рыхтуе штукатураў, абліцовачнікаў-плітачнікаў, мантажнікаў, электрамантажнікаў, электрагазазваршчыкаў, слесараў.
Remove ads
Былыя назвы
- Наваполацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў
- З 1 верасня 1984 года на падставе загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі ад 4 ліпеня 1984 года № 81 навучальная ўстанова перайменавана ў «Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
- З 1 верасня 1989 года на падставе загаду Міністэрства народнай адукацыі БССР ад 4 студзеня 1989 года № 14 навучальная ўстанова перайменавана ў «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
- З 1 верасня 2001 года на падставе загаду Віцебскага аблвыканкама ад 21 чэрвеня 2001 года № 384 навучальная ўстанова перайменавана ва УА «Наваполацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».
- З 1 верасня 2008 года на падставе рашэння Віцебскага выканаўчага камітэта ад 5 лістапада 2007 года № 766 і загаду ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 20 лістапада 2007 года № 386 навучальная ўстанова перайменавана ва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў»[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads