Надзея Мікалаеўна Астапчук
беларуская лёгкаатлетка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея Мікалаеўна Астапчук (нар. 28 кастрычніка 1980, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра.
Remove ads
Біяграфія
На Алімпійскіх гульнях 2004 заняла 4-е месца. Чэмпіёнка свету 2005, 2010. Чэмпіёнка Еўропы 2005, 2010, сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 і Чэмпіянату Еўропы 2006.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Надзея Астапчук атрымала бронзавы медаль у штурханні ядра. Пазней у яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен, у 2017 яна пазбаўленая медаля.
На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане ў штурханні ядра паказала найлепшы вынік сярод усіх спартсменак. Аднак у яе допінг-пробах (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон. На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта Выканаўчым камітэтам МАК Надзея Астапчук дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах, выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года, абавязана вярнуць медаль і дыплом[2].
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года[3].
Remove ads
Дасягненні
- Чэмпіянат свету сярод юніёраў 1998 — золата
- Чэмпіянат свету ў памяшканні 2001 — серабро
- Чэмпіянат свету ў памяшканні 2003 — серабро
- Чэмпіянат свету 2003 — серабро
- Летнія Алімпійскія гульні 2004 — 4-е месца
- Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2005 — золата
- Чэмпіянат свету 2005 — золата
- Лідар сусветнага сезону-2005
- Чэмпіянат Еўропы 2006 — серабро
- Лідар сусветнага сезону-2006 — 20,56 м
- Чэмпіянат свету 2007 — серабро
- Лідар сусветнага сезону-2008
- Чэмпіянат свету ў памяшканні 2010 (Катар, Доха) — золата (20,85)
- Чэмпіянат Еўропы 2010 (Барселона) — золата (20,48)
Remove ads
Зноскі
- Nadzeya Ostapchuk // World Athletics database
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads