Надзея Стэфанаўна Салодкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзея Стэфанаўна Салодкая (нар. 23 кастрычніка 1947, в. Шкерына, Лёзненскі раён) — беларускі паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Хуткія факты Надзея Стэфанаўна Салодкая, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 23 кастрычніка 1947 года ў в. Шкерына Лёзненскага раёна.

У 1968 годзе скончыла Полацкае медвучылішча. Працавала лабарантам ва Удзелаўскай участковай бальніцы (Глыбоцкі раён). У 1971—1978 гадах — машыністка ў газеце «Сцяг камунізму».

Жыве ў Полацку.

Творчасць

Аўтар 18 кніг: «Я ішла да сябе…» (2000), «Свечка жаліцца небу» (2002), «На ўзлёце малітвы» (2002), «На краю зімы» (2004), «Горсточка лета» (2006), «Апошняя квадра» (2007), «Месца пад сонцам» (2011), «Прикосновение» (2011), «Плакал Ангел…» (2013), «Галасы» (2014), «Слушайте душу» (2016), «Рабінавы ўспамін» (2016) і інш.

Друкуецца ў калектыўных зборніках і альманахах. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор года» за цыкл песень, прысвечаных Году роднай зямлі (2009), лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Ул. Караткевіча за кнігі паэзіі «Горсточка лета» і «Апошняя квадра» (2008)[1].

Remove ads

Узнагароды

  • Дыпломамі пераможцы адкрытага гарадскога конкурсу на лепшую песню-гімн аб Полацку «Горад над Дзвіной» на музыку Ізмаіла Капланава, прысвечанага 1140-годдзю г. Полацка (2002)
  • Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама (2004)
  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007)
  • Знак «За заслугі перад Полацкам» (2007)
  • Ганаровы грамадзянін г. Полацка (2008)

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads