Нарвежская лютэранская царква за мяжой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарвежская лютэранская царква за мяжной, царква рыбакоў (букмал: Sjømannskirken – Norsk kirke i utlandet) — нарвежская няўрадавая арганізацыя, заснаваная 31 жніўня 1864 года ў Бергене пад назвай «Асацыяцыя прапаведавання Евангелля скандынаўскім маракам у замежных партах».
Ініцыятарам арганізацыі быў пастар Ёхан Сторёхан. Першая царква была заснавана ў Ліце, (Эдынбурзе), ў 1865 годзе. Сігвальд Скавлан быў адным з першых пастараў-маракоў. Цэрквы маракоў звязаныя з Нарвежскай лютэранскай царквой. Галаўны офіс знаходзіцца ў Бергене.
З самага пачатку нарвежскія маракі ў знешнім гандлі былі асноўнай мэтавай групай арганізацыі, і арганізацыя называлася як «Місія маракоў», так і «Царква маракоў». З 1990 года яна таксама атрымала назву «Нарвежская замежная царква». У 2003 годзе арганізацыя змяніла сваю назву з «Місія нарвежскіх маракоў/Нарвежская царква за мяжой» на «Царква маракоў - Нарвежская царква за мяжой».
У 1999 годзе Нарвежская лютэранская царква за мяжой пачала ўзаемадзейнічаць з вернікамі ў Інтэрнэце праз сваіх уласных пастараў.[1]
Сёння царква маракоў хоча стаць царкоўным, культурным і сацыяльным месцам сустрэчы для ўсіх нарвежцаў за мяжой. Арганізацыя валодае вопытам у галіне забеспячэння гатоўнасці да крызісных сітуацый і сямейнага кансультавання і даступная на ўсіх кантынентах. На працягу года Нарвежская лютэранская царква за мяжой праводзіць каля 650 000 сустрэч з людзьмі па ўсім свеце і праводзіць шырокую сацыяльную працу.
Арганізацыя складаецца з 30 цэркваў маракоў, 1 анлайн-царквы, 9 пастараў паўночнага мора, 4 пастараў для студэнтаў і 7 вандруючых пастараў. Арганізацыя працуе ў больш чым 80 краінах па ўсім свеце. Усе цэрквы маракоў здзяйсняюць царкоўныя Таінствы і абрады, такія як Хрышчэнне, канфірмацыя і асвячэнне розных рэчаў. У шэрагу цэркваў таксама праводзяцца асвячэнні шлюбаў. Нарвежская лютэранская царква за мяжой налічвае каля 200 супрацоўнікаў, якія працуюць на адкрытым паветры і дома.

З гадавога бюджэту ў памеры каля 238 мільёнаў нарвежскіх крон каля паловы пакрываецца за кошт дзяржаўнай падтрымкі. Астатняе збіраецца ў межах пагадненняў аб гатоўнасці да надзвычайных сітуацый з нарвежскіх прадпрыемстваў, добраахвотных ахвяраванняў у Нарвегіі і ў цэрквах маракоў за мяжой.
Па стану на 2021 год, генеральным сакратаром з’яўляецца Ефры Хусэбі, узначальвае Нарвежскую лютэранскую царкву за мяжой з 2020 года. Вышэйшым органам, які прымае рашэнні, з’яўляецца агульны сход, які, апроч іншага, абірае выканаўчы савет. З 1865 года царква маракоў знаходзіцца пад царкоўным наглядам епіскапа Нарвежскай лютэранскай царквы ў Б’ёргвіне.
Remove ads
Спіс абшчын
Еўропа
- Данія
- Капенгаген — царква караля Хокана.
- Бельгія
- Вялікабрытанія
- Францыя
- Кіпр
- Нідэрланды
- Іспанія
- Вільяхаёса
- Коста-дэль-Соль
- Гран-Канарыя
- Лансаротэ ў Пуэрта-дэль-Кармэн
- Маёрка
- Тэнэрыфэ
- Торревьеха
- Швецыя
- Швейцарыя
- Турцыя
- Аланья
- Германія
Амерыка
Азія
Remove ads
Закрытыя цэрквы
Цэрквы былі зачыненыя ў Амстэрдаме (1908), Гётэбаргу (2011) і Новым Арлеане (2016).[3][4][5]
Гл. таксама
- HJEM (tidligere Bud & Hilsen)
Зноскі
- Amsterdam / Historien(недаступная спасылка)
- New Orleans legges ned | Les | Sjømannskirken Архівавана 23 лютага 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads