Народны музей этнаграфіі (Цераблічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Музей этнаграфіі ў Цераблічах знаходзіцца ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Створаны ў 1996 годзе. У 2001 годзе музею прысвоена званне «Народны». У 2010 годзе па ініцыятыве Івана Супрунчыка і рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта быў створаны Цэнтр драўлянай скульптуры.[1]

Хуткія факты Народны музей этнаграфіі ў Цераблічах, Профіль ...

У музеі сабраныя прадметы старога вясковага быту з суседніх вёсак. Акрамя гэтага, тут знаходзіцца калекцыя драўляных скульптур, што ілюструюць мясцовыя паданні і абрады, якія захаваліся яшчэ з часоў паганства.

Дэманстрацыйная плошча музея складае 420 м². Дзейнічае 10 пастаянных і 5 часовых экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 1435, з іх асноўны фонд — 1300, навукова-дапаможны — 135.

Remove ads

Экспазіцыі

  • Ваенна-гістарычная (Вялікая Айчынная вайна — лісты, фотаздымкі, альбомы, узнагароды);
  • Рамёства і промыслы (інструменты і вырабы хатняга промысла);
  • Сялянскі быт (інтэр’ер сялянскай хаты);
  • Этнаграфія (культура і быт продкаў, вопратка і абутак палешукоў, матэрыялы па гісторыі Палесся, фальклорныя матэрыялы па абраднасці, паданнях і гісторыі вёсак);
  • Зал вопраткі (вопратка цераблічскіх сялян);
  • Аддзел земляробства;
  • Скульптура (драўляныя скульптуры і творы жывапісу Івана Супрунчыка);
  • Пчалярства і рыбалоўства.
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads