Палешукі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палешукі (палеск.: полешукы; укр.: поліщуки; польск.: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесся. Назва «паляшук» ёсць экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесся ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесся захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове і самасвядомасці[1].
Remove ads
Даследаванні
Найбольш адметнай этнаграфічнай групай ёсць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасць з некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова не склаўся[2]. Згодна з Фёдарам Клімчуком, паводле ўмоў гаспадарання заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:
- Лесавы́я людзі (палеск.: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
- Палявікі, палюхі або пульвіна́ (палеск.: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іх паселішчаў не было лясоў ці балот;
- Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (палеск.: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагоддзі шэраг даследчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасцей аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалагічных рыс выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іх блізкасць да беларусаў[3]. Шпілеўскі адрозніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсліў межы яе распаўсюджання[4]. Абрэмбскі лічыў магчымым выдзяліць насельніцтва Палесся ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасці насельніцтва Палесся адзначаў Кіркор[6].





Між тым, большасць даследчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў адносілі жыхароў Палесся да ўкраінцаў, а іх мову — да гаворак украінскай мовы. У атласах Эркерта і Рытыха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага[7]. Так, згодна з дадзенымі Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1869 год, у Берасцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35 % насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59 %[8]. Але падобныя статыстыкі складаюцца толькі на падставе моўнага матэрыялу і паводле меркавання складальнікаў, а не на падставе самавызначэння людзей.
Частка даследчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесся ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Доўнар-Запольскі[9], Эрэміч[10] і Бялыніцкі-Біруля.







Remove ads
Мова
На тэрыторыі Заходняга Палесся Беларусі распаўсюджаны заходнепалескія гаворкі, на тэрыторыі Усходняга Палесся Беларусі — паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, на тэрыторыі Украіны — паўночны дыялект украінскай мовы.



У 1988 годзе на аснове заходнепалескіх гаворак Беларусі Міколам Шэляговічам (палеск.: Мыкола Шыляговыч) пачалося стварэнне пісьмовай палескай літаратурнай мовы. Тады было ўтворана грамадска-культурнае згуртаванне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцвяжскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя і мовазнаўчыя праблемы Палесся і, у тым ліку, стварэнне пісьмовай палескай мовы[11].

Remove ads
Самасвядомасць палешукоў
У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 года ў Палескім ваяводстве 707 тысяч чалавек (64 % насельніцтва ваяводства) назвалі сваю мову «тутэйшаю» (палеск.: тутэйшы; польск.: tutejszy). На Палессі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняццю «палешукі», аднак у адрозненне ад экзаэтноніма «паляшук», «тутэйшы» з’яўляецца саманазвай, але не этнонімам[12].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads