Насельніцтва Брэста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Насельніцтва Брэста на 1 студзеня 2020 года склала 339 700 чалавек. Брэст — найбуйнейшы горад Брэсцкай вобласці і шосты па колькасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пасля Мінска, Гомеля, Віцебска, Магілёва і Гродна. За 1959—2019 гады колькасць насельніцтва горада вырасла амаль у 5 разоў.[1]

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Больш інфармацыі Нацыянальны склад па перапісе 2009 года, усяго (2009) ...
Remove ads

Нараджальнасць, смяротнасць, натуральны прырост

У 2018 годзе ў Брэсце нарадзілася 3899 і памерла 2888 людзей (у тым ліку 8 ва ўзросце да 1 года). Натуральны прырост склаў 1011 чалавек. Каэфіцыент нараджальнасці (у пераліку на 1000 людзей) у 2018 году склаў 11,2, каэфіцыент смяротнасці — 8,3, натуральны прырост — 2,9. Нараджальнасць у Брэсце крыху большая за сярэдняю па вобласці (11,1), смяротнасць — значна ніжэйшая за сярэдняю па вобласці (12,7). У параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі нараджальнасць у Брэсце самая высокая, смяротнасць — самая нізкая. Нараджальнасць у некаторых гарадах і гарадскіх пасёлках вобласці вышэй, чым у Брэсце (Давыд-Гарадок, Жабінка, Іванава, Маларыта, Ружаны). Сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў вобласці смяротнасць ніжэй, чым у Брэсце, у 2018 году была зафіксавана толькі ў Івацевічах (7,9) і Століне (7). Натуральны прырост вышэй, чым у Брэсце, быў толькі ў Іванова (5,2), Маларыце (5,1) і Століне (4,5)..

Узровень нараджальнасці ў Брэсце дасягнуў максімуму ў XXI веку ў 2014—2016 гадах (14,1—14,2), колькасць народжаных дзяцей у Брэсце ў гэтыя гады была амаль на тысячу вышэй, чым у 2018 году (4718 у 2014, 4781 у 2015 і 4861 у 2016). Ваганні смяротнасці ў 2010-х гадах былі нязначнымі (ад 8,2 да 8,9), колькасць якіх памерлі ў горадзе вагалася ад 2762 (2015 год) да 2913 (2017 год). У горадзе захоўваецца естественный прырост, хоць у 2015 і 2016 гадах ён превышал 2 тысячы людзей штогод і скараціўся ўдвая да 2018 году.

Больш інфармацыі нарадзілася, памерла ...

Натуральны прырост у Брэсце меншы ад прыросту міграцыйнага, г.з. насельніцтва горада расце ў асноўным за рахунак унутраных і вонкавых міграцый.

Remove ads

Узроставыя групы

На 1 студзеня 2019 года ў Брэсце было 19,1% насельніцтва ва ўзросце меншым ад трудаздольнага, 60,6% у трудаздольным узросце, 20,3% ва ўзросце старшым ад трудаздольнага. Доля насельніцтва трудаздольнага ўзросту ў Брэсце адна з самых высокіх у вобласці.

Жанчыны і мужчыны

На 1 студзеня ў Брэсце пражывала 162 224 мужчыны (46,3%) і 188 392 жанчыны (53,7%). На 1000 мужчын прыходзілася 1161 жанчына. Доля жанчын у Брэсце большая за сярэдняю па вобласці (52,9%), але ніжэйшая, чым у Баранавічах, Пінске і некаторых іншых гарадах вобласці.

Міграцыя

Унутраная міграцыя з'яўляецца асноўнай крыніцай росту колькасці насельніцтва Брэста. У 2010—2018 гадах у Брэст штогод прыязджала на 1780—3824 чалавека больш, чым выязджала з горада ў іншыя раёны вобласці і Рэспублікі Беларусь і за мяжу:

Больш інфармацыі прыбыла, выбыла ...

У 2018 годзе Брэст і Брэсцкі раён былі адзінымі адміністрацыйнымі адзінкамі Брэсцкай вобласці з міграцыйным прыростам, у астатніх назіралася большая эміграцыя.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads