Наталля Аляксандраўна Поляк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Аляксандраўна Поляк (нар. 1979, г. Слуцк) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі дысідэнцкага пытання ў Беларусі ў XVII—XVIII ст. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2013)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1979 годзе ў Слуцку[1].
У 2001 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру БДУ, у 2006 годзе — аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дысідэнцкае пытанне на Беларусі ў кантэксце міжнародных адносін (1660—1768 гг.)»[1].
З 2009 года дацэнт кафедры філасофіі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: канфесійная гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай, узаемаадносіны хрысціянскіх канфесій і еўрапейскі кантэкст беларускага рэлігійнага фактару ў XVII—XVIII стагоддзях[1].
Бібліяграфія
- Рэлігія на землях Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дапаможнік. Мінск, 2017.
- История белорусской культуры: своеобразие культурного типа: пособие. Минск, 2013.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads