Наталля Васілеўна Маціеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Васілеўна Маціеўская (нар. 9 верасня 1964, Мсціслаў, Магілёўская вобласць) — беларускі ўрач-інфекцыяніст, гепатолаг. Доктар медыцынскіх навук (2014), дацэнт (2009), прафесар[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Педыятрыя», 1987).
Працавала ў Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (1990—1997, урач-педыятр, урач УГД), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2000, педыятрычны факультэт, кафедра інфекцыйных хвароб, дацэнт, з 2016 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя хваробы; імуналогія; HCV; HIV; патамарфалогія печані; імунагістахімія.
Remove ads
Узнагароды
Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў (2008), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў (2014), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.
Зноскі
- Заведующая кафедрой инфекционных болезней профессор, доктор медицинских наук МАТИЕВСКАЯ Наталья Васильевна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 6 верасня 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads