Новае Забалоцце

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Но́вае Забало́цце — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (5 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Remove ads

Размяшчэнне

За 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 50 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. Уздоўж кароткай шыротнай вуліцы драўляныя хаты сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі пераважна з вёскі Забалоцце, уваходзіў у склад Забалоцкага сельсавета. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. З 16 ліпеня 1954 года пасёлак у складзе Рагінскага сельсавета[1]. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года пасёлак у складзе Халоцкага сельсавета[2], з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[3].

Скасаваны ў 1996 годзе.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1959 год — 68 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (5 сем’яў) пераселены.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads