Новы Болецк

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Но́вы Бо́лецк[1] (трансліт.: Novy Bolieck, руск.: Новый Болецк) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 44 км ад Віцебска[2], каля возера Болецкае.

Remove ads

Гістарычныя звесткі

Згадваецца ў пісьмовых крыніцах у другой палове XVI стагоддзя, дзяржаўная ўласнасць у складзе Віцебскага павета і Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1785 годзе сяльцо Болецк у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя пагост Болецк у складзе Болецкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Болецку працавала сельская школа, у 1880 годзе — народнае вучылішча. У 1923 годзе ў вёсцы дзейнічала сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Болецкага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. З 4.3.1960 г. вёска ў складзе Бяскатаўскага[3], з 23.3.1970 г. Стадолішчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Вёска з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Заазерскі».

Remove ads

Насельніцтва

  • Пачатак XX стагоддзя — 13 жыхароў у 8 дварах[4].
  • 1920 год — 25 жыхароў[4].
  • 1926 год — 42 жыхары ў 12 дварах[4].
  • 1959 год — 128 жыхароў[4].
  • 1970 год — 207 жыхароў[4].
  • 2000 год — 215 жыхароў у 90 дварах[2].
  • На 1.1.2002 г. — 202 жыхары, 88 двароў[4].

Памятныя і гістарычныя мясціны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads