Новы Свет (Старабудскі сельсавет)
былы пасёлак у Старабудскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новы Свет — былы пасёлак у Старабудскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), у 56 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складалася з кароткай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Скасаваны ў 2005 годзе.
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1925 год — 14 двароў.
- 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу).
- 1990-я — жыхары пераселены.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads