Оклендскі ўніверсітэт (Мічыган)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Оклендскі ўніверсітэт (англ.: Oakland University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Оберн-Хілз і Рочэстэр у штаце Мічыган, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1957 годзе на ахвяраванні Мацільды Додж Уілсан, першапачаткова ён быў вядомы як Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт у Оклендзе. Оклендскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў штата Мічыган.
Універсітэцкая тэрыторыя ўключае галоўны кампус, маёнтак Медоў-Брук і два палі для гольфа з нацыянальным рэйтынгам, размешчаныя на 5,84 км2. Медоў-Брук — гэта нацыянальны гістарычны помнік ЗША, чацвёрты па велічыні гістарычны дом-музей у Злучаных Штатах.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі і сацыяльных паслуг
- Школа інжынерыі і камп'ютарных навук
- Школа навук пра здароўе
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads