Павел Мянандравіч Пятроў

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Менандравіч Пятро́ў[1] (1843 — 28 студзеня 1904[1]) — урач, вучоны ў галіне судовай медыцыны і арганізатар аховы здароўя[2], доктар медыцыны (1871)[1].

Хуткія факты Павел Мянандравіч Пятроў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся у 1843 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце (1864). Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі. У 1869 годзе вытрымаў экзамен на доктара медыцыны ў тым жа ўніверсітэце, а дысертацыю абараняў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў 1871 годзе[2]. У 1873 годзе ўдастоены звання прыватнага выкладчыка (прыват-дацэнт) Канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі па кафедры судовай медыцыны[2].

Прафесійная дзейнасць

У 1883 годзе прызначаны празектарам пры кафедры судовай медыцыны Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта[2]. У 1885 годзе перайшоў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў губернскім урачэбным інспектарам Саратаўскай губерні, ў 1888 годзе — Яраслаўскай, а з 1892 па 1904 год — Мінскай губерні[2][3].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па судовай медыцыне, арганізацыі медыцынскай дапамогі, уліку інфекцыйных хвароб, выніках венерычных захворванняў, барацьбе з халерай на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].

Асобныя творы

  • «Об изменении симпатическо-нервной системы при конституциональном сифилисе» (доктарская дысертацыя, Санкт-Пецярбург, 1871)
  • «Об изменениях бороздки на шее при смерти от повешения» («Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармакологии и клинической медицины», выд. праф. Рудневым і Забеліным у 1873 годзе)
  • «Об изменениях при ожогах в судебно-медицинском отношении» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1873)
  • «Судебно-медицинская казуистика из дел медицинского совета» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1874)
  • «Перевод общей части судебной медицины Каспера-Лимана с дополнениями» (асобнае выданне ў «Сборнике по судебной медицине», 1878 і 1879)
  • «О распределении и изменении крови в волосных сосудах легких в смерти от задушения» («Архив судебной медицины и общественной гигиены», 1883)
  • «О ходе холерной эпидемии в Минской губернии в 1893 году» (асобнае выданне)
Remove ads

Зноскі

  1. Памятныя кніжкі Мінскай губерні за адпаведныя гады

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads