Павел Сцяпанавіч Куц
вучоны ў галіне цеплатэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Сцяпанавіч Куц[1] (нар. 4 верасня 1925) — вучоны ў галіне цеплатэхнікі, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Парэчча (сучасны аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1954 года ў Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
Займаўся даследаваннямі цепла- і масабмену ў сушыльных працэсах, тэорыяй і тэхнікай сушкі вільготных, мікрабіялагічных матэрыялаў, распрацоўкай цеплафізічных і тэхналагічных асноў сушкі высакавольтнай ізаляцыі. Сааўтар шэрагу патэнтаў[2].
Сярод апублікаванага:
- Теплофизические и технологические основы сушки высоковольтной изоляции. — Мн., 1979 (разам з І. Ф. Пікусам);
- Сушка продуктов микробиологического производства. — М., 1987. (разам з Э. Р. Тутавай);
- Процессы сушки капиллярно-пористых материалов: сб. науч. трудов / АН БССР, Ин-т тепло- и массообмена им. А. В. Лыкова; редкол.: П. С. Куц, Э. Г. Тутова. — Мн. : ИТМО, 1990.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads