Павел Уладзіміравіч Далгоў
расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Далгоў (нар. 16 жніўня 1996, Мамонава, Калінінградская вобласць) — расійскі футбаліст, нападнік клуба «Чайка» з Песчанакопскага.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у калінінградскай «Балтыцы», а ў 2011 годзе далучыўся да футбольнай акадэміі пецярбургскага «Зеніта». У 2013 годзе ён дэбютаваў у моладзевым першынстве Расіі па футболе ў складзе «Зеніта», выйшаўшы на замену ў матчы першага тура супраць «Краснадара». У жніўні 2013 года стаў іграком рэзервовай каманды «Зеніт-2», якая выступала ў ПФЛ (трэці дывізіён), пазней разам з камандай выйшаў у ФНЛ.
У 2015 годзе Андрэ Вілаш-Боаш перавёў нападніка ў склад асноўнай каманды «Зеніта», і 1 жніўня ў 3-м туры чэмпіянату ён дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Церака», выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне замест Арцёма Дзюбы. 10 кастрычніка 2015 года правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне замест Аляксандра Разанцава ў матчы з «Гентам».
У лютым 2017 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У сезоне 2017 стаў таксама выступаць у ПФЛ за фарм-клуб «Анжы-2». У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку быў арандаваны «аўтазаводцамі» на сезон 2018[3]. У ліпені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Анжы»[4].
Сезон 2018/19 правёў у Прэм’ер-лізе ў махачкалінскім клубе, а ў ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у краснаярскі «Енісей». У студзені 2020 года перайшоў у «Том», пакінуў клуб у верасні 2020 года. У лютым 2021 года далучыўся да «Зеніта-2». У ліпені 2021 года перайшоў у пермскі «Амкар», аднак па сямейных абставінах хутка вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Зеніт-2» і стаў іграком ліпецкага «Металурга».
У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Атырау». У студзені 2023 года перайшоў у «Чайку» з Песчанакопскага.
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2015/16
Уладальнік Кубка Расіі: 2015/16
Уладальнік Суперкубка Расіі: 2015
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads