Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі — гістарычны слоўнік старабеларускай мовы. Выдадзены ў 2 тамах у 2013 годзе. Аўтарам-складальніка з’яўляецца І. У. Будзько[1].
Створаны на аснове картатэкі «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы». У ім тлумачыцца найбольш актуальная, шырокаўжывальная частка зарэгістраваных у картатэцы назоўнікаў, якія выконвалі ў старабеларускай мове камунікатыўную функцыю[1]. Слоўнік змяшчае семантычную характарыстыку звыш 24 000 назоўнікаў з арыгінальных і перакладных пісьмовых помнікаў XIV—XVIII стст. рознай жанрава-стылявой прыналежнасці. Дадатак да слоўніка змяшчае каля 1000 назваў плямён, народнасцей, прадстаўнікоў рэлігійных плыняў і інш[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы»; [складальнікі: І. У. Будзько і інш. ; пад рэдакцыяй А. М. Булыкі]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 25 см. — ISBN 978-985-08-1598-9 (у пераплёце). — Т. 1: А — О. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 531 с. — Бібліяграфія: с. 5―8. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1599-6
- Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы»; [складальнікі: І. У. Будзько і інш. ; пад рэдакцыяй А. М. Булыкі]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 25 см. — ISBN 978-985-08-1598-9 (у пераплёце). — Т. 2: П — Я. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 515 с. ; 25 см. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1628-3
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads