Падручны польска-беларускі слоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падру́чны по́льска-белару́скі сло́ўнік (ППБС-62) — двухмоўны перакладны слоўнік, выдадзены ў 1962 годзе ў Варшаве. Галоўныя рэдактары — Антаніна Абрэмбская-Яблонская і Мікалай Бірыла[1]. Налічвае каля 40 000 слоў[2].
Remove ads
Укладанне
Работа над слоўнікам пачалася ў 1955 годзе ў сектары беларускай філалогіі пры Польска-савецкім інстытуце . Кіравала працай загадчыца кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта прафесарка Антаніна Абрэмбская-Яблонская, бралі ўдзел таксама супрацоўнікі сектару беларускай філалогіі Польска-савецкага інстытута і кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Лідзія Базылюк, Лідзія Галавінская, Ларыса Гутнік, Барыс Мерынг і Баляслаў Манкевіч. З беларускага боку ўдзельнічаў мовазнавец акадэмік Мікалай Бірыла, які ў той час працаваў загадчыкам сектара тэрміналогіі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР і чытаў лекцыі па беларускай мове ў Варшаўскім універсітэце. Але і пасля вяртання ў Беларусь ён працягваў удзел у працы над слоўнікам па пошце[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Падручны польска-беларускі слоўнік = Podręczny słownik polsko-białoruski / пад рэдакцыяй А. Обрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы. — Wydanie I. — Варшава: Ведза Повшэхна, 1962. — 1084 + XVI с. — 5 000 + 203 экз.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads