Падэрборнскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падэрборнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Paderborn) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Падэрборн.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт - адзін з чатырнаццаці дзяржаўных даследчых універсітэтаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія ў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1972 годзе. 20 000 студэнтаў былі залічаны ва ўніверсітэт у зімовы семестр 2016/2017 года. Прапануе 62 праграмы навучання.
Ва ўніверсітэце ёсць некалькі лаўрэатаў прэміі імя Готфрыда Вільгельма Лейбніца, якая прысуджаецца Нямецкім даследчым фондам. Універсітэт цесна супрацоўнічае з Інстытутам Хайнца Ніксдорфа, Цэнтрам паралельных вылічэнняў Падэрборна і двума Інстытутамі Фраўнгофера для даследаванняў у галіне інфарматыкі, матэматыкі, электратэхнікі і квантавай фатонікі.
У 2018 годзе ў Інстытуце Хайнца Ніксдорфа ўніверсітэта быў дасягнуты сусветны рэкорд па аптычнай перадачы дадзеных з хуткасцю 128 гігабіт у секунду. Акадэмічны рэйтынг сусветных універсітэтаў 2018 года, вядомы як "Шанхайскі рэйтынг", паставіў гэты ўніверсітэт у на 50-75 месца ў свеце па напрамку "Матэматыка".
Remove ads
Факультэты
- Факультэт культуралогіі
- Эканамічны факультэт
- Факультэт прыродазнаўства
- Машынабудаўнічы факультэт
- Факультэт электратэхнікі, інфарматыкі і матэматыкі
Зноскі
- Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads