Пальміра Любаміраўна Мрачкоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пальміра Любаміраўна Мрачкоўская
Remove ads

Пальміра Любаміраўна Мрачкоўская (у дзявоцтве Камоцкая; 1875—1941) — беларуская мастачка, мецэнатка[1].

Хуткія факты Пальміра Любаміраўна Мрачкоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіла з дваранскага роду Камоцкіх. Нарадзілася ў сям’і Любаміра Станіслававіча Камоцкага, памочніка губернскага землямера. У шлюбе з Карлам Ільдэфонсавічам Мрачкоўскім, які ў 1900—1901 гадах быў галосным Мінскай гарадской думы, у 1900—1907 — членам праўлення Мінскага аддзела Расійскага таварыства дапамогі жывёлам[1].

Атрымала вышэйшую мастацкую адукацыю. У 1899 ладзіла мастацкую выставу ў Кракаве (Польшча), з 1916 — у Мінску[1].

У 1901—1904 — намесніца старшыні Дамскага камітэта пры Мінскім аддзеле Расійскага таварыства дапамогі жывёлам. У 1900-я дала памяшканне мастаку Я. М. Кругеру для яго прыватнай школы. У 1919 годзе праходзіла па сакрэтным чэкісцкім «Спісе буржуяў Мінска». У снежні 1923 года аштрафавана Менвыканкамам. У 1920-я арганізавала дзіцячую мастацкую студыю. Па звестках А. I. Валахановіча, у 1925 годзе ўдзельнічала ў 1-й Усебеларускай мастацкай выставе ў Менску. Аўтар партрэтаў шэрагу савецкіх дзяржаўных дзеячаў, карцін «Сталін з дзяўчынкай», «Гібель „Тытаніка“» (верагодна, была яго пасажыркай), «Сляпы лірнік» (напісана са сляпога, які штодня іграў на ліры перад касцёлам Св. Сымона і Алены) і інш[1]. Славілася сваёй бязмернай дабрынёй — дапамагала бедным мастакам, вучыла сялянскіх дзяцей маляванню, утрымлівала бяздомных старых і бабулек, падкормлівала вандроўных сабак і катоў[2].

З 1901 года валодала домам № 122/20 па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Незалежнасці) на скрыжаванні з вул. Шпітальнай (цяпер — Фрунзе), у 1922—1930 гадах валодала домам № 120 па Савецкай вуліцы[1].

Загінула ў доме на Кальварыі падчас Другой сусветнай вайны[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Галоўная вуліца Мінска, 1880—1940 гг. / Леанід Маракоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — Т. Кн. 1. — С. 255. — 259 с. ISBN 978-985-02-1426-3.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads