Памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій (Бабруйск)

Бабруйск From Wikipedia, the free encyclopedia

Памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій (Бабруйск)map
Remove ads

Памятны знак ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій — памятны знак у Бабруйску, размешчаны на плошчы Перамогі. Прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1930-х — пачатку 1950-х гадоў.

Хуткія факты Памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пастаўлены па ініцыятыве старшыні Бабруйскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій Ганны Бакач. Аўтар эскіза знака архітэктар Ігар Ахметшын[1]. Паводле задумы помнік мусіў уяўляць сабой спаленую хату, якую б сімвалізавалі чатыры каменныя слупы па кутах, што ўтваралі б куб памерам 3×3 метры, накрыты «прагарэлым дахам» — каркас даху з металу. Унутры меркавалася паставіць скульптуру ў выглядзе металічнага крыж, на якім як бы праяўлялася фігура чалавека — плечы і рукі з папярочнай перакладзіны, ногі — з вертыкальнай. Эскіз скульптуры стварыў бабруйскі скульптар Іван Данільчанка[1]. Ажыццяўленне ідэй з самага пачатку наткнулася на сур’ёзнае супрацьдзеянне тагачаснага старшыні гар­выканкама Уладзіміра Раманоўскага.

Паводле ўспамінаў Ахметшына, не чакаючы, пакуль на аснове эскізаў будзе створаны і пройдзе экспертызу праект, Ганна Бакач вырашыла прыступіць да будаўніцтва ўласнымі сіламі. Рабочыя пад яе кіраўніцтвам паспелі ўзвесці чатыры цагляныя калоны і паставіць пірамідальны дах, увянчаны дах. Самавольную пабудову ўбачыў старшыня гар­выканкама, які выклікаў тэхніку і яе знеслі[1].

Упраўленне капітальнага будаўніцтва з дапамогай тэхнікі прывезла камень на плошчу белы мармуровы камень, які стаў асновай цяперашняга памятнага знака. На мінскім прадпрыемстве была адліта з латуні стылізаваная таблічка з надпісам па-руску «Бабруйчанам, пацярпелым у гады рэпрэсій»[1]. Памятны знак адкрыты 15 чэрвеня 1998 года[1]. Асвячоны настаяцелем Свята-Георгіеўскага храма протаіерэем Генадзем Вейгам[2]. Неўзабаве са знака была скрадзена таблічка. Напярэдадні бабруйскіх «Дажынак»-2006 гарвыканкам прыняў рашэнне ўсталяваць новую таблічку, якая была ўжо выраблена з таннага сілуміну, таніраванага адмысловай пудрай[1]. Надпіс быў зменены на «Бабруйчанам — ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій»[3].

Пасля 2020 года

У кастрычніку 2022 года, пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, за блакітна-жоўтыя лампадкі каля помніка бабруйчаніна арыштавалі на 15 сутак. Яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў[4].

29 кастрычніка 2023 года пасля ўскладання кветак і запальвання свечак каля помніка былі затрыманы былая доктарка Данута Дзячэнка і выкладчык з мясцовага каледжа Віктар Схаба, якіх асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне[4].

Remove ads

Зноскі


Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads