Сцяг Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Украіны
Remove ads

Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.

Хуткія факты Сцяг Украіны, Зацверджаны ...
Thumb
Сцяг Украіны (1991—1992), прапорцыі 1:2
Thumb
Прапорцыі сцяга

Сучасны сіне-жоўты сцяг упершыню быў публічна зафіксаваны 25 чэрвеня 1848 года ў Львове, які украінцы Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі вывесілі над мэрыяй Львова як нацыянальны сцяг. Пасля гэтага выпадку сіне-жоўты сцяг стаў усё больш папулярным сярод украінцаў, а пасля рэвалюцыі 1905 года ён пачаў выкарыстоўвацца і ў Прыдняпроўскай Украіне.

У 1917—1921 гадах, падчас украінскай рэвалюцыі, гэты сцяг быў дзяржаўным сцягам Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай дзяржавы.

У 1938—1939 гадах сіне-жоўты сцяг быў сцягам Карпацкай Украіны, а ў 1941 годзе Украінскай дзяржавы.

Пазней, у савецкія часы, сіне-жоўты сцяг выкарыстоўваўся ў падполлі, яго выкарыстанне ў СССР каралася пазбаўленнем волі на два гады.

У 1991 годзе, пасля развалу СССР, гэты сцяг дэ-факта выкарыстоўваўся як дзяржаўны сцяг незалежнай Украіны. 18 верасня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны законна прысвоіў жоўта-блакітнаму сцягу статус афіцыйнага сцяга краіны. 23 жніўня ва Украіне штогод адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга.

Remove ads

Стандартызацыя памераў і колераў

Больш інфармацыі Схема, Блакітны ...

Сучасны дзяржаўны сцяг Украіны павінен мець адносіны вышыні да шырыні 2:3 і дзве паласы аднолькавай шырыні. Сцягі флоту маюць такія ж адносіны па памеры (2:3). Калі сцяг размешчаны вертыкальна, спачатку ідзе сіняя паласа, а затым жоўтая.

Remove ads

Гісторыя

Эпоха вызваленчых змаганняў

Савецкая эпоха

Іншыя вызваленчыя рухі

Малдаўская АССР у складзе Украіны

Remove ads

Цікавыя факты

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads