Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве (польск.: Uniwersytet Papieski Jana Pawła II w Krakowie) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве. Фінансуецца на тых жа ўмовах, што і дзяржаўныя ўніверсітэты ў Польшчы, але кантралюецца Каталіцкім Касцёлам. Статус і дзейнасць вучэльні рэгулюецца Канкардатам Святога Прастолу з Польшчай.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны ў 1981 як Папская тэалагічная акадэмія ў Кракаве, працягваючы традыцыі закрытага у 1954 годзе тэалагічнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта. У 2009 годзе акадэмія была ператворана на Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве.
Універсітэт вядзе навуковую і дыдактычную дзейнасць на пяці факультэтах у Кракаве і адным у Тарнаве. У 2019/2020 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася 2570 чалавек (у тым ліку 391 аспірант), працавала каля 450 чалавек, у тым ліку 285 навукова-педагагічных супрацоўнікаў, сярод якіх - 50 прафесараў. Універсітэт мае права прысвойваць доктарскую ступень па пяці навуковых дысцыплінах і хабілітацыю ў трох дысцыплінах.
Галоўная бібліятэка вучэльні мае ў сваіх фондах каля 580 тыс. асобнікаў розных выданняў, часопісаў, старых друкаваных выданняў і спецыяльных збораў.
Лекцыі для свецкіх студэнтаў, паслушнікаў і манахаў праводзяцца ў асноўным у будынку на вуліцы Францысканскай 1 і з 2013 года таксама на вуліцы Бернардынскай 3, дзе раней размяшчаліся Вышэйшая духоўная семінарыя Чэнстахоўскай архідыяцэзіі і Вышэйшая духоўная семінарыя Сасновецкай дыяцэзіі. У флігелі будынка на вуліцы Францысканскай 1 знаходзіцца капліца Святога Яна Паўла ІІ. Другая знаходзіцца ў будынку на вуліцы Бернардзінскай.
Remove ads
Структура
- Філасофскі факультэт
- Факультэт гісторыі і культурнай спадчыны
- Факультэт сацыяльных навук
- Тэалагічны факультэт
Зноскі
- https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/07208b1f-4d34-483a-a884-05ac93b6fcec Праверана 17 верасня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads