Парламенцкія выбары ў Ізраілі (2022)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парламенцкія выбары ў Ізраілі (2022)
Remove ads

Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Кнэсет 25-га склікання прайшлі 1 лістапада 2022 года[3][4]. Гэта пятыя за апошнія 3,5 гады выбары ў Кнэсет.

Хуткія факты 1 лістапада, Глава партыі: ...
Thumb
Карта статыстычных акруг з салідарнай падтрымкай (>2/3 галасоў) «права-рэлігійнага», «лева-ліберальнага» або «арабскага» блокаў партый. У выпадку, калі ў акрузе дамінуюць дзве або больш партыі з адной часткі палітычнага спектру і меншыя атрымалі не менш за 1/2 ад галасоў найбольш папулярнай партыі, акругі зафарбаваныя чаргаванымі палосамі.

Яір Лапід, які змяніў па ратацыі Нафталі Бенета, будзе заставацца на чале ўрада датуль, пакуль не будзе сфарміравана наступная кіруючая кааліцыя.

Зацверджаны бюджэт выбараў склаў 538 млн шэкеляў, з іх 153 млн — аплата работнікам у дзень выбараў. Кошт правядзення выбараў у пераліку на аднаго выбаршчыка — 79 шэкеляў[5].

Remove ads

Спіс партый

У параўнанні з папярэднімі выбарамі адбыліся тры асноўныя змены[3]:

  • партыя «Новая надзея» (на чале з Гідэонам Саарам) далучылася да Кахоль-лаван (на чале з Бені Ганцам), заснаваўшы новы парламенцкі спіс Ха-маханэ ха-мамлахці.
  • спіс «Яміна» распаўся: былы прэм’ер-міністр Нафталі Бенет сышоў у адстаўку, а Аелет Шакед прадстаўляе партыю Ха-Байт ха-Ехудзі.
  • «Аб’яднаны спіс» распаўся: Хадаш і ТААЛЬ балатаваліся ў адным спісе, а Балад (упершыню з 2013 года) — самастойна.

Агулам у ЦВК свае кандыдатуры падалі 40 партыйных спісаў.

У выбарах прынялі ўдзел наступныя выбарчыя спісы[6]:

  • Лікуд (на чале з Біньямінам Нетаньяху)
  • Ха-Цыянут ха-Даціт — (на чале з Бецалелем Смотрычам і Ітамарам Бэн-Гвірам)
  • Ха-маханэ ха-мамлахці (на чале з Бені Ганцам)
  • Наш дом Ізраіль (на чале з Авігдорам Ліберманам)
  • Еш атыд (на чале з Яірам Лапідам)
  • Яхадут ха-Тара (на чале з Іцхакам Гольдкнопфам)
  • Авада (на чале з Мейраў Міхаэлі)
  • МЕРАЦ (на чале з Захавай Гальён)
  • Хадаш-ТААЛЬ (на чале з Айманам Одэ)
  • Аб’яднаны спіс (на чале з Мансурам Абасам)
  • Балад (на чале з Самі Абу-Шхадэ)
  • Ха-Байт ха-Ехудзі (на чале з Аелет Шакед)
Remove ads

Папярэднія вынікі

Пасля падліку 80 % галасоў

Па стане на 9:06 раніцы 2 лістапада пасля падліку 79,8 % галасоў[7]:

Больш інфармацыі Партыя, Колькасць мандатаў ...

Пасля падліку 89 % галасоў

Па стане на 22:57 вечара 2 лістапада пасля падліку 89 % галасоў[8]:

Больш інфармацыі Партыя, Колькасць мандатаў ...

Пасля падліку 94 % галасоў

Каля поўдня 3 лістапада (14:21), пасля падліку 93,6 % галасоў[9][10]:

Больш інфармацыі Партыя, Колькасць мандатаў ...
Remove ads

Канчатковыя вынікі

Больш інфармацыі Партыя, Голас ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads