Пашкаўскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́шкаўскі бой — бой паміж 6-й Магілёўскай партызанскай брыгадай і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсцы Пашкава (цяпер Новае Пашкава[1]) Магілёўскага раёна.

Хуткія факты Пашкаўскі бой, Дата ...
Remove ads

Перадумовы

Падрыхтоўка да разгрому гарнізона ў вёсцы Пашкава, у якім размяшчаўся 53-і паліцэйскі батальён, вялася з восені 1942 года. Праз падпольшчыкаў Магілёва партызаны ўстанавілі сувязь з 2 былымі камандзірамі Чырвонай Арміі і групай салдат батальёна Пашкаўскага гарнізона, якія пажадалі перайсці на бок партызан. Група добраахвотнікаў з ліку партызан (70 чалавек) прайшла спецыяльную падрыхтоўку па тактыцы бою ўнутры памяшкання.

Remove ads

Бой

Ноччу 11 лютага партызаны на чале з начальнікам штаба брыгады С. Г. Сідарэнка-Салдаценка, якому было даручана кіраўніцтва гэтым боем, праніклі ў распалажэнне гарнізона, блакіравалі ўсе ўваходы і выхады з казармы і будынкі ў якіх знаходзіліся афіцэры. У першыя хвіліны бою, які працягваўся 4,5 гадзіны ўнутры памяшкання, былі забіты 12 старшых нямецкіх афіцэраў, потым задушана супраціўленне яшчэ адной групы гітлераўцаў, што вяла кулямётны і аўтаматны агонь праз дзверы і вокны дамоў. Група партызан, якая дзейнічала ў казармах, дзе размяшчаліся роты батальёна, захапіла каравульнае памяшканне, з 2 станковымі кулямётамі, поўнасцю раззброіла салдат.

У выніку бою партызаны знішчылі 65 гітлераўцаў, якія аказалі супраціўленне, 180 салдат батальёна разам з партызанамі пайшлі ў размяшчэнне брыгады; было захоплена 7 кулямётаў, 15 пісталетаў, 128 вінтовак, 4 аўтаматы, 11 коней, патроны медыкаменты і шмат рознай ваеннай маёмасці. Страты партызан: 1 загінуў, 10 паранена.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads