Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Чалябінск.
Remove ads
Гісторыя
2 лістапада 1943 года Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Чалябінску Чалябінскага механіка-машынабудаўнічага інстытута . Інстытут ствараўся ў мэтах падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных кадраў для Чалябінскага трактарнага завода, а таксама для Сталінградскага трактарнага завода, Кіраўскага завода і Харкаўскага маторнага завода, якія падчас Вялікай Айчыннай Вайны знаходзіліся ў эвакуацыі ў Чалябінску. Раней падрыхтоўка інжынерных кадраў вялася ў Сталінградскім механічным інстытуце, які таксама быў эвакуіраваны ў Чалябінск. Але пасля перамогі СССР у Сталінградскай бітве інстытут вярнуўся назад. Першапачаткова ў складзе інстытута было ўсяго два факультэты: механіка-тэхналагічны і танкавы. У 1944 годзе танкавы факультэт быў перайменаваны ў факультэт колавых-гусенічных машын, а у 1947 годзе — у факультэт аўтатрактарабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, а ў 1949 ён стаў аўтатрактарным факультэтам.
26 красавіка 1949 года выйшла пастанова Савета Міністраў СССР № 1671 аб арганізацыі ў 1951 году Чалябінскага політэхнічнага інстытута на базе ЧММІ шляхам яго аб’яднання з Чалябінскім інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аднак 23 чэрвеня 1950 года выйшаў загад аб тым, што Чалябінскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі захоўвае статус самастойнага ВНУ, а Чалябінскі механіка-машынабудаўнічы інстытут рэарганізоўваецца ў Чалябінскі політэхнічны інстытут.
Таксама ў перыяд з 1951 па 1952 да двух існуючых факультэтах інстытута дадаецца яшчэ тры: энергетычны, металургічны і інжынерна-будаўнічы (які ў 1992 годзе быў переименова ў архітэктурна-будаўнічы)
У 1968 годзе ЧПІ было прысвоена імя Ленінскага камсамола.
У 1990 годзе Чалябінски політэхнічны інстытут імя Ленінскага комсмола быў перайменаваны ў Чалябінскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У 1997 годзе ўніверсітэт быў переименова ў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 2010 годзе ўніверсітэт атрымлівае статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]
Remove ads
Склад універсітэта
У склад універсітэта уваходзяць 14 факультэтаў, інстытутаў і вышэйшых школ[2]:
- Архітэктурна-будаўнічы інстытут
 - Вышэйшая медыка-біялагічная школа
 - Вышэйшая школа электронікі і камп’ютэрных навук
 - Вышэйшая школа эканомікі і кіравання
 - Інстытут адкрытай і дыстанцыйнай адукацыі
 - Інстытут дадатковай адукацыі
 - Інстытут лінгвістыкі і міжнародных камунікацый
 - Інстытут прыродазнаўчых і дакладных навук
 - Інстытут сацыяльна-гуманітарных навук
 - Інстытут спорту, турызму і сэрвісу
 - Політэхнічны інстытут
 - Факультэт ваеннага навучання
 - Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
 - Юрыдычны інстытут
 
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


