Паўднёва-Фларыдскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёва-Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of South Florida) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Тампа, штат Фларыда.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1956 годзе, універсітэт з'яўляецца чацвёртым па велічыні універсітэтам штата з амаль 50 тысячамі студэнтаў з больш чым 145 краін свету, усіх 50 штатаў ЗША па стане на 2022–2023 навучальны год. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў Тампе, дадатковыя кампусы месцяцца ў Сент-Пітэрсберзе і Сарасоце. Універсітэт прапануе больш за 240 праграм бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграм атрымання ступеней спецыяліста і доктара. У 2022 годзе ўніверсітэт паведаміў аб гадавым бюджэце ў 2,31 мільярда долараў ЗША і штогадовым эканамічным эфекце ў больш чым 6 мільярдаў долараў ЗША. У рэйтынгу 2018 года Асацыяцыя ўладальнікаў інтэлектуальнай уласнасці паставіла ўніверсітэт на 1-е месца ў Фларыдзе, на 7-е ў ЗША і на 16-е ў свеце па колькасці выдадзеных патэнтаў. Выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі вучэльні разам маюць больш за 2400 патэнтаў.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж паводніцкіх і грамадскіх навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж глабальнай устойлівасці
- каледж аспірантуры
- Каледж марскіх навук
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Каледж грамадскага здароўя
- Каледж мастацтваў
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads