Паўднёваасецінская вайна (1991-1992)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёваасецінская вайна (1991-1992)
Remove ads

Паўднёваасяцінская вайна 1991-1992 гадоў (таксама вядомая як першая паўднёваасяцінская вайна ) - узброены канфлікт паміж урадавымі войскамі Грузіі і грузінскімі апалчэнцамі з аднаго боку, і сіламі паўднёваасяцінскіх апалчэнцаў і Расіі, з другога. Вайна завяршылася Дагамыскім пагадненнем, падпісаным 24 чэрвеня 1992 года, якое прадугледжвала стварэнне сумесных міратворчых сіл і падзел Паўднёвай Асеціі паміж супрацьлеглымі бакамі.

Хуткія факты Дата, Праціўнікі ...
Remove ads

Перадгісторыя

У апошнія гады існавання СССР абвастрыліся адносіны паміж цэнтральнай грузінскай уладай і асецінскім насельніцтвам Паўднёвай Асеціі. 10 лістапада 1989 года Савет народных дэпутатаў Паўднёва-Асяцінскай аўтаномнай вобласці прыняў рашэнне аб пераўтварэнні Паўднёва-Асяцінскай аўтаномнай вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе Грузінскай ССР, што выклікала негатыўную рэакцыю з боку Прэзідыума Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР, які прызнаў гэтае рашэнне незаконным.

У канцы лістапада, некалькі тысяч чалавек пры падтрымцы Тбілісі, спрабавалі правесці ў Цхінвалі мітынг. Але замест мітынгу адбылося ўзброенае сутыкненне ўдзельнікаў акцыі, мясцовых уладаў, міліцыі і асецінскага насельніцтва, якое прывяло да гібелі людзей (6 забітых, 140 параненых).[1] Адносіны паміж Рэспублікай і яе аўтаноміяй накальваліся ўсё мацней, па прычыне таго што Грузія імкнулася здабыць незалежнасць а Паўднёва-Асяцінскай АВ застацца ў складзе СССР. Абвастрэнне сітуацыі абвастралі і нацыяналістычныя лозунгі лідараў грузінскага нацыянальнага руху.

20 верасня 1990 года Савет народных дэпутатаў Паўднёва-Асецінскай АВ абвясціў стварэнне Паўднёва-Асяцінскай Савецкай Дэмакратычнай Рэспублікі. 10 снежня Вярхоўны Савет Грузіі прыняў рашэнне аб скасаванні Паўднёва-Асецінскай АВ. На наступны дзень у Цхінвалі адбылося забойства трох чалавек (двух грузінаў і міліцыянта-асеціна, які кінуўся ім на дапамогу), пасля чаго грузінскае кіраўніцтва ўвяло ў Цхінвалі і Джаўскім раёне надзвычайнае становішча. У горад была ўведзена група курсантаў Тбіліскай Вышэйшай школы МУС, а камендантам раёна надзвычайнага становішча стаў яе начальнік генерал-маёр Гіві Кванталіяні. Сітуацыя ў рэгіёне набліжалася да ўзброенага сутыкнення.

Remove ads

Гісторыя канфлікту

Гл.таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads