Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве (польск.: Uniwersytet Pedagogiczny im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.
Названы ў гонар утворанай у 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі - фактычна першага ў Еўропе і свеце міністэрства адукацыі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня спачатку называлася Дзяржаўнай вышэйшай педагагічнай школай і спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў для пачатковай школы. Цыкл навучання ахопліваў 3 гады і заканчваўся дыпломным іспытам. Пачынаючы з 1949/1950 навучальнага года таксама пачалося навучанне настаўнікаў сярэдніх школ, вучэльня пачала сваю дзейнасць у новай арганізацыйнай структуры, заснаванай на факультэтах. Адначасова былі створаны такія інстытуцыі і пасады, як сенат, саветы факультэтаў, рэктар, прарэктары і дэканы.
У 1954 годзе педагагічная школа атрымала статус вышэйшай навучальнай установы, дзе навучанне доўжылася ўжо 4 гады, а выпускнікі атрымлівалі поўную вышэйшую адукацыю і ступень магістра. Палітычныя пераўтварэнні 1956 года прывялі да таго, што вучэльня атрымала значную аўтаномію, і ўпершыню былі праведзеныя выбары рэктара. Ім стаў прафесар Вінцэнт Данэк. Пачынаючы з 1958/1959 навучальнага года, тэрмін навучання быў падоўжаны да 5 гадоў.
У 1959 годзе вучэльня атрымала права прысваення навуковай ступені доктара ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі, філасофіі, паліталогіі, біялогіі, геаграфіі, матэматыкі, педагогікі, выяўленчага мастацтва, фізікі, а ў 1967 годзе - права правядзення хабілітацыі ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі і біялогіі.
У 1973 годзе вучэльня была названая ў гонар Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай.
1 кастрычніка 1999 года ўступіў у сілу закон аб перайменаванні вучэльні ў Педагагічную акадэмію імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве, а 20 лістапада 2008 года ўступіў у сілу чарговы закон, перайменаваўшы акадэмію на ўніверсітэт.
Remove ads
Структура
Факультэты
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Факульэт педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт мастацтва
Інстытуты
- Інстытут біялогіі
- Інстытут англійскай філалогіі
- Інстытут польскай філалогіі
- Інстытут філасофіі і сацыялогіі
- Інстытут фізікі
- Інстытут геаграфіі
- Інстытут графікі і дызайну
- Інстытут гісторыі і архівістыкі
- Інстытут інфарматыкі
- Інстытут жывапісу і мастацкай адукацыі
- Інстытут матэматыкі
- Інстытут навук аб бяспецы
- Інстытут навук аб інфармацыі
- Інстытут педагагічных навук
- Інстытут тэхнічных навук
- Інстытут неафілалогіі
- Інстытут дашкольнай і школьнай педагогікі
- Інстытут спецыяльнай педагогікі
- Інстытут паліталогіі
- Інстытут права, адміністрацыі і эканомікі
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут сацыяльных спраў
- Інстытут медыя-мастацтва
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads